Старонка 109
◀ / 359 ▶
ПАМЫДЛЯРКА ж. Мыльніца. Я рукі памыю, а мыла ў памыдлярку пакладу. Кубелеўшчына Шарк. ПАМЫЗНЫ прым. Любімы. Заўтра ў царкву юбку новую надзену і хустку памызную завяжу. Гараўцы Міёр. ПАМЫЙКІ гл. ПАМЫДЛІНЫ ПАМЫЙНІК м. Рукамыйнік. Калі цёпла, дык памыйнік на двор вешала. Бушыкі Глыб. ПАМЫЙНІЦА ж. Кут у хаце, дзе стаяць вілкі, качарга. Дзе памыйніца, там стаяць гаршкі, вядро гразнае. Станіславова Дубр. Параўн. памельнік. ПАМЫСНА прысл. Наўмысна. Памысна зрабіў гэта. Бугаі Сен. ПАМЯКАЦЬ зак., экспр. Моцна пабіць, адлупцаваць. Казалі, сын бацьку чуць не да смерці памякаў. Задроўе Арш. Параўн. паняньчыць. ПАМЯЛО аг., груб. Пляткар. Вот памяло якое, растрапаў усё. Мікіціха Шум. ◊ ПАМЯЛО ТАПТАЦЬ Пустасловіць, пляткарыць. Які цяпер у маладых занятак? Вуглы аббіваць і памяло таптаць – вот і ўсё. Альхоўцы Шарк. ПАМЯНДРЭЦА гл. ПАЛАНДРЫЦА ПАНАДОЛАК, ПАНАДОЛЬНІК гл. ПАДНАДОЛАК ПАНАЖОК м., ПАНАЖЫ мн. Педаль у ткацкім станку, понаж; педаль увогуле. На панажок нагу нада паставіць, а пасля начынаць прасці. Пішчалава Арш. У ровары панажы паламаныя. Ваўкалата Докш. ПАНАЗАПАСІЦЬ зак. Паназапашваць, назапасіць што-н. у вялікай колькасці. Дроў паназапасілі, будзем зіму сядзець без гора. Велеўшчына Леп. ПАНАЙХОДЗІЦЬ зак. Пазнаходзіць. Пахаваю грошы, а ён усё роўна іх панайходзіць. Губіна Леп. ПАНАЛЁВАНЫ дзеепрым. Наліты сокам. У калхозным садзе яблыкі ўжо паналёваныя. Калышкі Лёзн. ПАНАМЕСЬ гл. ПАКАМЕСЬ ПАНАРАВІЦЦА зак. Спадабацца. Не панаравілась яму гэта. Сар'я В.-Дзв. Панаравілась яму дачка мая. Полымя Сен., Равяцічы Тал. ПАНАРАВІЦЬ, ПАНРАВІЦЬ зак. Упадабаць. Сваты дужа панаравілі нявестку будушчую. Іскра В.-Дзв. Унук панараваў ката, а кот – унука, і гуляюць. Шантары Докш. Нейкі малец з горада панараваў маю ўнучку. Велеўшчына Леп. І гэдак ён тую дзеўку панараваў, што і дня пражыць не мог без яе. Мікалаёва Міёр. Панравілі бацькі зяця. Лагі Арш.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 359 ▶