ПАМЕРГАВАЦЬ зак. Абдумаць, абмеркаваць. Нада памергаваць, як сына звезці. Вялікае Гальцава Тал. Параўн. памазгаваць.
ПАМЁТ м. Запушчаная зямля. Раней усю зямлю пахалі, а цяпер усюды адзін толькі памёт. Гарнаполле Пол.
ПАМЖА, ПАМЖА ж. Бяда, насланнё. Што за памжа на нас навалілася?! Бычыха, Канашы Гар. Памжа нейкая напала на нас. Сокарава Беш.
ПАМІДОРАННЕ н. Нарыхтоўка памідораў на зіму. У мяне сёння памідоранне. Шарагі Міёр.
ПАМІДОРІНА, ПАМІДОРЫНА ж. Плод памідора. З'ела дзве памідоріны ў абед. Кулакова, Лужасна Віц., Канашы, Ноўка Гар. Памідоры выраслі дык выраслі: адна памідорына на трыста грам. Марцінава В.-Дзв. Я памідорынай не пад'ем. Булахі Глыб. Дай хаця гурка і дзве памідорыны. Белая Ліпа Сен., Каралёва Шарк.
ПАМІДОРІШНІК, ПАМІДОРНІК м. Куст памідораў. Памідорішнікі выраслі пад неба. Слабада Шум. Памідоры на памідорніку няспелыя. Заазер'е Гар.
ПАМІН, ПОМІН м., абрад. Абрадавы абед у памяць пра памерлага, памінкі. Канфеты і пячэнне – ета ў нас памін называецца. Азёркі, Канашы Гар. Нада дзелаць памін. Шчанькова Гар. Заўтра пайду на помін да суседкі. Мерзлякова Лёзн. Параўн. панахвіда, панахвіды.
ПАМІНУТНЕ прысл. Вельмі часта. Сашка памінутне ў магазін бегаець, саўсім спіўся. Алексінічы Сен.
ПАМОЖНЫ прым. Той, які дапамагае. Добрая дачушка, паможная. Хоціна Беш.
ПАМОЎЗА аг. Шкоднік, свавольнік. Якая ж ты памоўза, усюды далезеш! Філімонава Гар. Параўн. патвора.
ПАМОЧКА ж. Мачанка. Зяць упадабаў памочку з блінамі. Галбея Паст.
ПАМОЧКА ж. Дождж. Німа памочкі – бульба засохла. Лужасна Віц.
ПАМПУЦЬ м. Тоўстае, пульхнае дзіця. Мой дзетка – пампуць, ножкай ступнуць не можа. Латышы Глыб.
ПАМСЛІВЫ прым. Помслівы. Памслівы чалавек. Слабада Паст.
ПАМЫДЛІНА ж. Мыльная пена. Парашок добры: памыдліна вун якая паднялася. Пагошча Брасл.
ПАМЫДЛІНЫ, ПАМЫЙКІ толькі мн. Памыі. Вылі ты ўжо гэтыя памыдліны, дзень стаяць. Абруб, Доўгае Глыб. Памыйкі на бурачкі выліваю. Лялеўшчына Гар. Вылі памыйкі ў свіное вядро. Макаранкі Лёзн. Параўн. пазалкі.
79 👁