Старонка 105
◀ / 359 ▶
на тыдзень будзе. Шантары Докш. Скора начнецца палоўка. Бычыншчына Міёр. Ужо другі раз палоўка за месяц. Залясінкі Шарк. ПАЛОННІК гл. ПАЛОДНІК ПАЛОСНА ж. Паласа засеянага збожжа. Трэба сёлета болей палоснаў. Оспа Брасл. ПАЛОТ гл. ПАЛАЦІ ПАЛОЎКА гл. ПАЛОННЕ ПАЛОЎКА ж. Адно зерне гароху, бобу, фасолі. Фасолю будзем садзіць палоўкамі. Стрынадкі Глыб. ПАЛОЎНІК гл. ПАЛОЙНІК ПАЛОШНІК м. Матыка. Палошнік валяецца без дзела, а агарод зарос. Шарагі Міёр. ПАЛУБЕЛЫ, ПАЎБЕЛЫ прым. Неразумны, дурны. Мужык пасля вайны стаў палубелы. Сокарава Беш. Ідзі ты, палубелая тая. Канашы Гар., Палубелы атрымаў мянушку. Свіркі Докш. Ён пяты на печы пячэць, пакуль не згараць, во ўжо паўбелы. Быцава Беш. ПАЛУВЕР м. Пуловер. Палувер новый купіў. Сокарава Беш. ПАЛУДЗЕНЬ м. Абед. Кароў на палудзень пагналі. Камоскі Беш., Балдышы Пол., Кулінава Уш. ПАЛУДЗЕЎКА ж. 1. Дзяўчынка-падлетак. Куды ей замуж, яна яшчэ палудзеўка. Філімонава Гар. 2. абразл. Пра дзяўчыну непрыстойных паводзін. Верына дзеўка дамоў так позна варочаецца, як тая палудзеўка. Драбаўшчына Глыб. Палудзеўка - дрэнная дзяўчына, распусная. Гута Паст. ПАЛЬЗІЦЕЛЬНА гл. ПАЛІЗНІЦЕЛЬНА ПАЛЬЗІЦЕЛЬНЫ гл. ПАЛІЗІЦЕЛЬНЫ ПАЛЬНІЦА ж. Дошка ў падлозе, масніца. Пальніцы сухія, лёгкія, лепшыя за новыя дошкі. Камень Леп. Параўн. памасніца. ПАЛЬНУЦЬ зак., экспр. Рэзка, нечакана ўдарыць. Як пальнуў палкай па галаве, дык я і паваліўся. Каршункі Шарк. ПАЛЬНЫ прым. 1. Палявы. Набрала пальных малін. Ясева Міёр. 2. Дзікі. Каля плоту вырасла пальная яблыня. Бароўка В.-Дзв. Там, дзе шнур наш быў, на мяжы і расцець пальная грушына. Снегі Міёр. Тут водзюцца і гусі пальныі, і вуткі пальныі. Ясева Міёр. ПАЛЬТАК м., ПАЛЬТОЎКА ж., памянш. ПАЛЬТОЧКА н., ПАЛЬТУШКА ж. Паліто. А ці носіш ты той пальтак, каторы я табе ў прошлым гаду шыла? Папкі Міёр. Во які вецер – у пальтоўцы холадна. Воцькавічы Уш. Сягоння пайду ў пальточку. Камаі Паст. На двор пойдзіш – пальтушку надзень, а то дождж будзе. Вадзянікі Гар. ПАЛЬЧУК гл. ПАЛЕЦ ПАЛЮДНЕЦЬ зак. Стаць больш чалавечным, таварыскім, гаваркім. Іванаў малец палюднеў у гэтым гаду. Смалоўка Гар. ПАЛЮК гл. ПАЛЕЦ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 359 ▶