ПАЛІЦЭЙ м. Паліцай; мясцовы жыхар, які служыў у нямецкай паліцыі. Немцы і паліцэі ноччу хадзілі па хатах, пыталіся, дзе партызаны хаваюцца. Ходцы Сен.
ПАЛІШЧА н., ПАЛЯ ж., ПАЛЯНІШЧА н. Папялішча, пажарышча. Парэжуць увесь лес, карчы астануцца і паляць – вот адкуль палішча. Дразды Беш. На месце хаты асталася паля. Курылаўшчына Беш. Усё было папалена. Паля і бур'ян. Жарцы Пол. Калі ўжо да палянішча дайдзём? Гразіна Арш., Полымя Сен. Параўн. пагарэлаўка.
ПАЛКА ж. 1. Адно палена дроў. Шэсць палак дроў спаліла, каб хоць духам пахла. Дзёрнавічы В.-Дзв. Прынясі палкі са тры дроў. Бортнікі Глыб. 2. Швабра. Маладая пол на каленях мыла, цяпер палкай. Замошша Брасл.
ПАЛКА прысл. Горача. Печ натапілі – і палка ў хаце стала. Папкі Міёр.
ПАЛКАЦЬ незак. Глытаць. Не дзяржы ў роце лекарства, палкай. Халамер'е Гар.
ПАЛКНУЦЬ зак. Праглынуць. Не магу палкнуць, засела ў роце – і ўсё тут. Анціпенкі Дубр.
ПАЛОВІК м. Палавік. Засцялі новы паловік. Папкі Міёр. Параўн. падножнік у 2 знач.
ПАЛОГ м. Ложак. Ідзі запраў палог. Тумілавічы Докш.
ПАЛОДНІК, ПАЛОЙКА ж., ПАЛОЙНІК, ПАЛОННІК м. Апалонік. Супу налі сабе, палоднік ля каструлі ляжыць. Тумінічы Арш. Вазьмі палоднік і разлій суп. Цілеўцы Міёр. Не магу найці палойку, можа, хто відзеў. Цясты В.-Дзв. Палойка звалілася. Сушчова Віц. Ідзём хоць палойнік супу налью. Доўжа Віц. Налі палойнік супу. Прудок, Смалоўка Гар. Палойнік супу давалі і вот такую булачку на цэлыя суткі. Цешылава Паст., Багатырская Пол., Залессе Шум. Палоннік супу налілі. Тумілавічы Докш. Параўн. паварёшка, паварэшка.
ПАЛОЙКА ж. Невялікая рачулка. Палойка мелкая, вузкая. Запружаны Чаш.
ПАЛОЙНІК гл. ПАЛОДНІК
ПАЛОЙНІК, ПАЛОЎНІК м. Хвастатая лічынка жабы, апалонік. Еслі пойдзіш за вадой гряды паліваць у канаву, то стока ў відре палойнікаў прінісеш, што аж чорна ад іх. Навасёлкі Віц. Ёсь у нас нічыйная сажалка, дык рабяты цэлый дзень там палойнікаў ловюць.. Сокарава Беш., Іказнь Брасл., Лялеўшчына Гар., Губіца Шум. Унучок палоўнікаў ловіць. Баравуха Пол.
ПАЛОННЕ н., ПАЛОЎКА ж. Працэс праполкі. А яна каіць: "І амерыканка хочаць жыць", – вот і ўсё яе палонне. Арэхаўск Арш. Палонне гэта за лета так надаесць. Шэпелева Глыб. Аднаго палоння
75 👁