Старонка 106
◀ / 359 ▶
ПАЛЮРЫНА, памянш. ПАЛЮРЫНКА ж. Палоска матэрыі, прышытая складкамі ці зборкамі на адзенне. Раней былі простыя палюрыны ў дзевак. Арляны Сен. Палюрынкаў панашывала к кофці. Лісна В.-Дзв. ПАЛЮХ гл. ПАЛЕЦ ПАЛЮШКА ж. Палявы гарох, пялюшка. Такі гарох сорны, які сеюць для каня, называюць палюшка. Дунілавічы Паст. ПАЛЯ, ПАЛЯНІШЧА гл. ПАЛІШЧА ПАЛЯВІК м. Палявая дарога. Стараюся выбрацца на віднейшае, на палявік, але дзе там! Дварэц Чаш. ПАЛЯДЗЕЦЬ зак. Паглядзець. Палядзём, што будзіць. Лісна В.-Дзв. Палядзі, хто ідзець. Замшына Лёзн. Хочаш картачкі палядзець? Стар Арш., Ула Беш., Еўлахі Тал., Кублічы Уш., Заобаль Шум., Іванск Чаш. ПАЛЯЖАТАК гл. ПАЛЕГЛІЦА ПАЛЯК м. Католік. Палякі ў касцёл ходзяць. Ульянаўка Беш. ПАЛЯМБІЦА, ПАЛЯНГВІЦА, ПАЛЯНДРІЦА, ПАЛЯНДРЫЦА гл. ПАЛАНДРЫЦА ПАЛЯНІЦА ж. Бохан хлеба. З таго цеста аж тры паляніцы выйшла. Грышаны Віц. ПАЛЯНІШЧА гл. ПАЛЯ ПАЛЯНКІ мн. Плады яблыні-дзічкі. Прынёс вам з лесу палянак. Паташня Міёр. Параўн. паляўка ў 2 знач. ПАЛЯНЯКА ж. Палка, палена. Каб ты ўзяў паляняку якую ды добра гэтых гусей папаганяў бы. Грышаны Віц. ПАЛЯРУШ м. Паралюш, параліч. Бадай цябе паляруш! Анціпенкі Арш. Параўн. паралюш. ПАЛЯРЭС м. Кашалёк. Палажы грошы ў палярэс. Моханава В.-Дзв. Параўн. паралёз, партуманэт. ПАЛЯТУХА ж. Рухавая дзяўчына ці жанчына. Дачка твая такая палятуха. Бароўка В.-Дзв. ПАЛЯЎКА ж. 1. Яблыня-дзічка. Сядзела на ўскрайку паляўка. Астроўна Беш. Параўн. паліўнікі. 2. Плод яблыні-дзічкі. Як есці нечага было, дык паляўкі елі. Вялікае Сяло, Якубаўшчына Лёзн., Гарэлькі Дубр. Параўн. палянкі. ПАМАГАЙЛА аг., ПАМАГАННІК, ПАМАГАТАР, ПАМАГАЧ м. Памочнік. Пасля зберацца памагайлаў, і ўсім па чарпаку дадуць рыбы. Анціпенкі Дубр. А вун і памаганнік наш ідзе! Багданава Сен. Прывёў табе памаганнікаў. Селішча Уш. Так я і сама здзелую, як той памагатар. Макаравічы Беш. Памагатар мне знайшоўся, ідзі лепей дахаты і там мітусіся. Бельнякі Чаш. Прышоў к вам за памагача. Слабада Віц. У мяне ўжо ёсць памагач. Высачаны Лёзн.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 359 ▶