Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2012). Частка 1

 ◀  / 305  ▶ 
шмат ашакі. Мікаласва Міёр. Параўн. акоцщ, асцеўе, асціўё, асщуё. AHIAKI мн. Высеўкі. Прасеяла муку, ашакі курам замішаю. Сакольнікі Віц. Ашакі на корм свінням ідуць. Матырына Леп., Ёды Шарк. Параўн. асеўкі, асіўкі. АШАЛАГІУЦІЦЬ зак., экспр. Ашукаць, падмануць. Лоўка яна цябе ашалапуціла. Булахі Глыб. Параўн. абласуціць, амманіць, ачмуціць. АШАЛОНА ж. Эталон. 3 Рыгі фарміравалі ашалону ў Германію. Узмёны Міёр. АІЖАЛЁПКІ толькі мн. Шалупінне ад бульбы. Ашкалёпкі звары разам з бульбай, свінка паесць. Галбея Паст. Параўн. аскробкі, ацяробкі, ацярэбкі АШКТР выкл. Вокліч, якім адганяюць авечак. Ашкір! Пайшлі ў хлеў! Апанаскавічы Уш. АШКУРЫЦЬ зак. Акарыць, ачысціць ад кары. Усё німа ўрэмя ашкурыць лес. Баяноўшчына Пол. АШЛАП м. Ачэп. Буду лажыць ашлапы i ставіць кроквы. Сяляўшчына Рас. АШОСТАК м. Прыпек. Пастаў сковараду на ашостак. Юнькі Паст. АШУШКАЦЦА зак. Ухутацца. цёпла апрануцца. Як на север ашушкаўся. Дварчаны Паст. Так ашушкалася, ледзь ногі цягну. Колпіна Сен., Варапаева, Чорнае Паст. Параўн. абдзёцца. АШЧАПЁНЕЦ м. Адшчапенец, адзінокі чалавек. Так i пражыў век ашчапёнцам. Дрыгучы Міёр. АШЧАЛЩДА зак. Абхапіцца рукамі, моцна абняцца. Браты ашчапіліся, адпускаць адзін аднаго ні хочуць. Ліпаўкі Докш. АПІЧАПІЦЬ зак. Абхапіць рукамі, моцна абняць. Ашчапіў за шыю i ні атарваць. Язвіна Шум. Параўн. абшчалёпіць. АШЧАЧЭРЫЦЦА зак. Занервавацда (пра свойскіх жывёл, птушак). Як вынесу ім ягады гнілыя, а яны} ты знаеш, ашчачэруцца i глядзяць, не хочуць есцъ, а патом i з 'ядуцъ. Гараны Пол. АШБІБНУЦЦА зак. Памыліцца. Кажыцца, правільна шчытаў, а нейдзі ашыбнуўся. Барсукі Дубр., Арцёмава Лёзн., Забор'е Рас. АШЭСТАК м. Жэрдка пад столлю ў хаце ці у бані. Колбасы, можа, на ашэстак перад шчытком пака навешаем. Туркова Міёр. АЯГШЦЦА зак. Акаціцца, нарадзіць ягнят. Мая авечачка маладзенькая аягнілася. Астроўшчына Пол
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ашбібнўцца, заборе
2 👁
 ◀  / 305  ▶