Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2012). Частка 1

 ◀  / 305  ▶ 
АЦЕЧАСТВА н. Імя па бацьку. Маё ацёчаства — Віктараўна. Гута Паст. АЦІРАЦЦА незак. Асыпацца. Каласы ўжэ аціраюцца, перастаяў авёс. Агурні Глыб. АЦЦЯПЕЛЬ ж. Адліга. У аццяпёль ажно на вуліцу ні хочацца выхадзіць, дужа мокра. Ахрэмаўцы Брасл. Параўн. аддуха. АЦЯМІЦЦА зак. Апамятацца, разабрацца ў новых, нечаканых абставінах. Пакуль немцы ацяміліся, мы ўжо былі ў лесе. Бяседы Леп. Параўн. агалдміцца. АЦЯРОБКІ, АЦЯРЭБКІ мн., зб. Шалупінне ад бульбы. Ацярдокі мы збіраем i варым свінням. Шасцярні Уш. Ацярэбкі ў кучу на дворы ссыпай. Ілава Шум. Параўн. аскрдокі, ашкалёпкі. АЧАШСТЫ прысл. Тоўсты, трыбухаты. Карова ў майго брата ачапістая i намалако добрая. Замкава, Латышы Глыб. АЧАРОГГЕ н., зб. Абломкі разбітай пасуды. Сабяры гэтае ачароп'е, выкінь i не парэж рукі. Астроўшчына Пол. Параўн. аскабалак, аскалёпак, аскялэбак, аскяробак. АЧАРПНУЦЬ зак. Зачарпнуць, набраць (вады). Aŭ, этыя дзеці. Два часы просіш вядро вады ачарпнуць, i то лянуюцца. Таўкіні Шарк. АЧМУР м. Ачмурэнне. Нейкі ачмур на мяне найшоў у лесе. Псуя Глыб. АЧМУЦЩЬ зак. Ашукаць, падмануць. Я тады яго лоўка ачмуціла. Бяседы Леп. Параўн. амманщъ, абласуціць, ашалапуціць. АЧОПКАЦЦА зак. Паправіцца пасля цяжкай хваробы, акрыяць, ачуняць. Трохх была ачопкалася, то зразу хапілася за работу. Коравічы Чаш. Параўн. акрэйбацца. АЧОСЫ толькі мн. Ачоскі, адходы пры часанні льну. Ачосы ў нас тожа йдуг{ъ у дзела. Можна ткацъ палавікі, мешкавіну. Пішчалава Арш. АЧУРАЦЦА зак. Адцурацца, адрачыся. Дзеці ачураліся ad маці Якаўлевічы Арш. Ad жонкі ачураўся быў, a любіў жа. Белая Ліпа Сен. АЧУРУДНЫ прым. Прапашчы. Ачурудны ты чалавек, п 'яніца. Ушачы. АЧУЦІЦЦА зак. Апрытомнець, ачуцца. Як ударила галаву, толькі проз дзень ачуцілася. Галбея Паст. АЧЫПАК м. Вочап. Ваду нечым набраць - ачыпак зламалі. Слабодка Гар. АШАКА ж., зб. Асцё. Адабралі насёна, але далей німа чаго дзяліць - атака пашці адна. Захарнічы Пол. Зярно вельмі плохое
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

аддўха, аскрдбкі, ацярдбкі, ачаропе, ачурўдны
4 👁
 ◀  / 305  ▶