Старонка 55
◀ / 305 ▶
і глядзі, што выбежыць з лесу і нападзе на авец. Міхалінава Лёзн. Параўн. авячнік. АЎЧАР м. Сабака аўчарка. Такі аўчар прывязаны ля хаты. Вераб'і Глыб. АЎЧАРНІК ж. Аўчарня, авечы хлеў. У нас аўчарнік сухі і цёплы. Кавалі Лёзн. Загані авечак і падапры дзверы ў аўчарнік. Лугавыя Віц., Сар'я В.-Дзв., Стасева Лёзн. АЎШАК м. Вушак. Аўшак трэснуў, рамантаваць будзем. Вяцера Чаш. А мне што дзелаць, аўшакі рассохліся саўсім. Камоскі Беш. АХАІЦЬ зак. Прыбраць, навесці парадак. Паціху вокны толькі ахаіла к празніку. Латышы Глыб. АХАЛАДАЦЬ зак. Ахаладзець, астыць. Хай зямля ахаладае, тады пойдзем работаць. Мілашы Брасл. АХВІРАНКА ж. Фіранка. Ахвіранкі з бумагі выразалі. Асвея В.-Дзв. АХВІЦЭРЫХА ж. Жонка афіцэра. Так ужо чапурыцца гэна ахвіцэрыха. Ляды Дубр. АХІЛАК м. Кволае, хваравітае дзіця. Наш сынок такі ахілак, радзіўся такім. Вераб'і Пол, Грыцы Глыб., Бірулі Докш. АХЛЫСЦІК м. Ашуканец. Гэны ахлысцік мне ўжо ўсе нервы выеў. Ветрына Пол., Камайск Докш. АХМІСТРЫНЯ ж., перан. Жанчына, схільная важнічаць, фанабэрыцца. Якая ж наша суседка ахмістрыня! Вяцера Чаш. АХОДЖВАЦЦА гл. АБХАДЗІЦЦА АХОПАК м. Абярэмак, ахапак. Пакладзі карове ахопак сена. Янкі Докш. Прынясі ахопак дроў з драварні. Балаі Міёр. АХРАПА ж., АХРАП'Е, АХРАП'Я н., зб. Зелле, бацвінне на корм свойскай жывёле. А я пайду па ахрапу, бо ў полі гола і кароўка за дзень згаладалась. Іванск Чаш. Кожны дзень цігаю ахрапу, нада ж свінней карміць. Каханавічы В.-Дзв. Ідзі пасячы ахрап'е. Заполле Беш. Усё нада было. З работы прыбягу і ў ахрап'е, каб скаціну накарміць. Вялікі Поўсвіж Леп. Свіням давалі ахрап'е -- насячэм травы, і ядуць. Дабравольск Тал. Праз усё лета свіням ахрап'я давала. Абаляны, Далёкія, Мількі Брасл., Бачэйкава, Дразды, Чаўнышкі Беш., Залučча, Ноўка Гар., Дзёрнавічы В.-Дзв., Гатаўшчына, Запруддзе, Лазічы, Латышы, Надазер'е Глыб., Балаі, Мікалаёва, Спігальшчына, Сухавежа Міёр., Ласіца, Лукашова, Нарыца Паст., Ветрына, Жарцы Пол., Клясціцы Рас., Наваселле, Матырына Уш., Коравічы, Тараскі Чаш., Жданы, Пятровічы, Чаромхава Шарк. АЦАЛЕЦЬ зак. Уцалець, астацца цэлым, непашкоджаным. Наша хата ў вайну ацалела. Замошша Брасл.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 305 ▶