АПРАНАЦЬ зак. Моцна ўдарыць. Трэба добрэ апранаць па дзераву, каб раскалоць. Бор, Чарэя Чаш.
АПРАСТАЦЦА зак. Разрадзіцца, радзіць. Чула новасць? Ірка апрасталася ўжо. Сямімесячны. Цімошкава Міёр.
АПРОМЕЦЦЮ гл. АПРАМЕЦЦЮ
АПРУЦІЦЦА зак., экспр. Здохнуць. Зазналі мы гора, як карова за ноч апруцілася. Сакольнікі Віц.
АПРЫСКЛІВЫ прым. Капрызны. Дзіця такое апрысклівае ў яе. Першае Мая Чаш.
АПРЫЧОНКІ толькі мн. Ласункі. Дык якіх апрычонкаў я табе дам – таго ні хачу, етага ні ем? Ясевічы Глыб., Баброва Дубр.
АПУДЗІЦЬ зак. Спалохаць, спужаць. А ўчора ж маю малую нейкі вялікі сабака крэпка апудзіў. Прыпернае Глыб.
АПУКАЦЬ зак. Апасці. Яблыкі апукалі ў траву. Арэхаўск Арш.
АПУХА ж. Узлесак. Апуха -- біражына каля лесу. Ясева Міёр.
АПУХЛІК м. Абабак, падбярозавік. Апухлікаў можна набраць на ўзбалотку. Сураж Віц. Цэлы кошык апухлікаў набралі. Адаменкі Лёзн. Параўн. абабка.
АПУШНІК м., с.-г. Акучнік. Мы бульбу апушнікам ганяем два разы. Варашылы Сен.
АПУШЧАНІКІ мн. Аладкі з мукі і крахмалу. Удаліся ў цябе апушчанікі. Балаі Міёр. Мая баба любіць апушчанікі. Папшычы Глыб.
АПЫНІЦЦА зак. Апынуцца. І трэба ж было мне там апыніцца, калі яны прыйшлі. Дварэц, Іванск Чаш.
АПЫНКАЦЬ, АПЫШКАЦЬ зак. Натрапіць, знайсці. Як збегла куранё малое, дык і зараз апынкаць яго ні магу. Мількі Брасл. Усядно ён апышкаў маю заначку. Сардыкі В.-Дзв. Параўн. апароць.
АПЯРЭЗАЦЦА зак. Аперазацца. Табе будзе лепш апярэзацца рамнём. Каралёва Шарк.
АПЯТЫ, АПЯТЫКІ мн. Апенькі. Нешта мала зусім апят, а яны ж такіе смачные. Сянькова Шум. А ў нас на гародзе ля пню апятыкі сідзяць. Новая Яблынька Тал.
АРАБІНА ж. Рабіна. Далёка відаць ваша арабіна. Гарбацэвічы Арш.
АРАМАТАЎКА, АРАМАТУХА ж., бат. Чаромха. Як хорашэ, калі араматаўка цвіце. Крыпулі Докш. Ужо зацвіла араматуха. Чапукі Міёр.
АРБА ж. Ворыва. Сёлята арба лёгкая, дажджы ішлі, зямля ня ўсохла яшчэ. Шабаны Паст.
99 👁