Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2012). Частка 1

 ◀  / 305  ▶ 
ЛЯСОЎКА2, ЛЯСНУІІЖА, ЛЯСУІІІКА ж., бат. 1. Дзікая яблыня. Збіраем каля лясовак паданкі. Стаі Леп. Ляснушка падрасла, трэба было б прывіць. Рускі Шум. 2. Плод дзікай яблыні. Лясоўкі такія кіслыя, аж у poije сціскае. Крыпулі Докш. Лясоўкі смашныя, калі першым марозам прыхвачаны. Нямойта Сен. У войну збіралі ляснушкі, сушылі. Урбаны Брасл. Цяпер лясушкі ніхто не збірае. Слабада Леп., Дразды Беш., Багданава, Забор'е, Ракаў Засценак Сен., Лукомль Чаш. ЛЯСОЎШК м. Ляснік. Дзед адробіў усю жызнь лясоўнікам, дык i шчас з лесу не выгнаць. Мікаітаева Шум. ЛЯСУШКА гл. ЛЯСОЎКА2 ЛЯТА мн. Гады. Хутка пройдуць маладыя ля'та. Іванск Чаш. ЛЯТВА ж.} толькі адз. Вылет пчол на збор нектару. Пчолы з лятвы вяртаюцца. ІлаваШум. ЛЯТОМ, ЛЯТКОМ прысл. Бягом, хутка. А затым лятом у хату вокны закрываць. Варонка Шарк. Ляці лятком да маткі. Савенічы Сен. ЛЯТУЧКА ж., заал. Кажан. Лятучкі ўночы лятаюцъ, не даюць пакою, аб вокны б 'юцца. Папкі Шарк. ЛЯЎШАЙ м.9 ЛЯЎШНЯ, ЛЕВУШНЯ аг. Ляўша. У мяне друг ляўшай, усё левой рукой робіць., Занькі Леп. А ты, брат, ці не ляўшня? Мельніца Шарк. Бываіць так, што чалавек ляўшня, а так, як мы, дык i праўшня. Надазер'е Глыб. Мая малая левушня, ніяк ні магу адвучыцъ яе. Казлоўшчына Паст. ЛЯХА, ЛЕХА, памяти. ЛЕШКА ж. 1. Невялікая градка. Вялікую ляху цьібулі пасадзіла. Ветрына Пол. Агуркі ляху з морквай занялі лістамі. Баруны Брасл. Пасадзіла ляху бурачкоў. Гута Паст. Запахала чатыры ляхі Сураўні Шум. Суседка мая высокія ляхіробіць. Баяноўшчына Пол. Адна лёха - пад цыбулю, другая - пад гуркі. Папшулі Міёр. Ішчо тры лёхі асталіся. Рэпухава Арш. Лёхі з гуркамі недалёка. Падрэзы Чаш. Пайду ў лёхі цыбулю цягаць. Клясціцы Рас. Толькі лёшку гуркоў пасадзіла. Баруны Брасл., Ганкавічы Беш, Вадзянікі, Віраўля, Езярышча, Заазер'е, Мехавое, Смалоўка Гар., Ваўкалата, Тумілавічы Докш., Горкі, Курмялёўка, Старое Лядна Леп., Камянполле Міёр., Дунілавічы Паст., Грамы Пол., Куціна, СіроцінаШум. 2. Баразна. Дзеці выкапалі ляху бульбы. Мікалаёва Міёр. Я выкопала сваю лёху. Стаўоцы Чаш. На тых сотках вельмі доўгія ле'хі. Кулінава Уш
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

заазере, заборе, лехі, ляснўшка, ляснўшкі, лясўшкі, лятбм, ляткбм, лятўчкі, ляхў, надазере, стаўбцы
2 👁
 ◀  / 305  ▶