Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2012). Частка 1

 ◀  / 305  ▶ 
на лянуху, пасядзі. Вялікі ГІоўсвіж Леп. Палажы адзежу на лянуху. Цілеўцы Міёр. Ну што ты тут усю лянушку абы-чым заставіў?! Грышына Рас. 2. Ляжанка. Лянушка - самае цёплае места ў хаце. Петрашы Тал. Зімой мы ўчацвярых залазілі на лянушку грэцца. Езярышча, Азёркі Гар., Сокарава Беш., Грынеўшчына Докш. Параўн. ляжак, лажак у 1 знач. ЛЯПА1, памяти. ЛЯПКА ж. Зубны пратэз. Фу, якя не магу да гэтай ляпы прывыкнуцъ. Альхоўцы Шарк. Мая ляпка ў стакані ляжыцъ. Калінавая Міёр. ЛЯПА2 аг., неадабр. Чалавек, які гаворыць пустое, недарэчнае. Во дзе ўжо ляпа, ляпае німаведама што. Целякі Паст. ЛЯПАЎКА ж. Званок, які вешалі карове на шыю. Павесъ карові ляпаўку на шыю, дак іна ні згубіцца. Моханава В.-Дзв. ЛЯПАЦЬ незак. Клекатаць (пра бусла). Вунь бацяны ў буслянцы ляпаюць, а голасу іхмы ні знаем. Лукомль Чаш. ЛЯПЕНДРА ж., груб. Знешне неахайная жанчына. / дзе ён выкапаў такую ляпендру, штоў ей жаноцкага? Заслонаўка Арш. ЛЯПЕНЬ м.9 ЛЯПШ мн. Аладка з буракоў i мукі. А ля'пні робілі так: буракі церлі i выпякалі з мукой. Азёркі Гар. ЛЯПЁХА ж. Грудка засохлай гразі. Грудку гразкай зямлі ў нас яшчэ называюць ляпёха. Ластавічы Глыб. ЛЯПІСТЫ гл. ЛАПЯСТЫ ЛЯПЛЁШК м. Здобная булачка. A ляплё'нікаў якіх смачных напікла, так i хочыцца на іх накгнуцца. Тупічына Шарк. ЛЯПЛІВЫ прым., экспр. Балбатлівы. Вельмі ж ужо яна ляплівая, ні давяраю ёй. Слабада Паст. ЛЯПШЭЙ гл. ЛЁПІ ЛЯПШЭИШЫ прым., выш. Лепшы. Ляпшэйшае плацце штоб надзела. Азярцы Глыб. Параўн. ладнёй \ ЛЯСКА ж. Кій. А дзе ж мая ляска дзелася? Я ж ni магу так ісці. Прамышляды Паст. Без ляскі я ўжо нікуды не крануся. Макаравічы Докш. Во дзед разышоўся, кінуў ляску, а сам у скокі падаўся. Тупічына Шарк. А мне ж дзед такую добрую ляску зрабіў. Прыпернае Глыб., Ахрэмаўцы Брасл., Надазер'е Глыб., Варапаева Паст., Зачысцікі, Савіцкія Шарк. ЛЯСКОНКА ж. Даёнка. Была ў мяне ранъшы карова, так цэлую лясконку малака давала. Шалыгі Віц. ЛЯСПУШКА гл. ЛЯСОУКА2 ЛЯСОУКА1 ж. Леснічоўка; хата лесніка i яго сям'і. У лесе я б замёрз, каб не набрыў на лясбуку, ane даўно ета було. Кавалі Глыб
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

лянўху, лянўшка, лянўшку, ляплёнікаў, ляпні, лясбўку, ляскбнку, надазере, рббілі, сямі
6 👁
 ◀  / 305  ▶