Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2012). Частка 1

 ◀  / 305  ▶ 
ЛЮШКА ж. Юшка ў коміне. Кал i топіш печку летам, лютку лепей не закрываць, а то млосна станіць. Сухавежа Міёр. Tani печ i адкладзі лютку. Задуброўе Віц. Люшку закладзі, а то увесь дух выйдзе. Снегі Міёр. Нечага неба грэцъ, зачыняйце люшку. Мікалаёва, Новы Пагост, Паташня, Папшулі, Язна Міёр., Казяны Брасл., Абухава, Галубава, Мыкава В.-Дзв., Косарава, Кульгаі, Чарневічы Глыб., Сіўцы Паст., Апанаскавічы, Сарочына, Матырына Уш, Таўкіні, Чаромхава, Шыці Шарк. ЛЯБЁДКА гл. ЛАБАДА ЛЯГАРА гл. ЛАГА ЛЯГОШАИ прысл., выт. Лягчэй. Жывеце вы лягошай, чым мы. Ушачы. Л ЯГ УХА, ласк. ЛЮГАШКА ж., заал. Жаба. У тым пруду толькі лягухі жывуць. Варапаева Паст. Люгашкі распрыгаліся пасля дажджу. Мішкавічы Шум. Люгашкі квакаюцъ. Матырына Уш. Люгашкі ягады паелі. Замшына Лёзн. ЛЯДА ж. i //., ЛЯДЫ мн., перан. Непарадак. Якая ляда ў хаце! Філіпава Глыб. У хаце ў яе такая ляда. Рудня Пол. Што за ляда тут такое? Варанцэвічы Тал. Як зашила ў хату - а там поўнае ляда. Лашукі Паст. Ну й нарабіў жа ён тады ляда. Пашкі Шарк. / як тут з усім справіцца: i бульбу капацъ нада, i хозяйства большое, i ў хаце ляды. Більдзюгі Шарк. № глядзі, што ў мяне ў хаце ляды. Ёды Шарк. ЛЯ ДАЙКА ж. Пякотка. 3 'ела капусты ўчарашняй, а сённі грлы дзет лядайка мучыць. Пусташы Пол. Такая лядайка ў мяне цэлы дзет. Труды Пол., Сакольнікі Віц., Зюзіна, Сякераўшчына Пол. ЛЯДАМ прысл. Дарэмна. Казала ж, што з 'ездзіш лядам, толькі гроты праездзіт. Клясціцы Рас. ЛЯДАНКА ж. Галалёдзіца. На дварэ падмарозіла, такая ляданка, чуцъ галаву не разбіла. Варапаева Паст. ЛЯДАЎКА ж., ват. Яравая пшаніца. На плёнку сыплюцъ лядаўку, калі камбаін сажнецъ, каб сохла, не сплесніла. Азёркі Гар. ЛЯДАЧЫ, ЛЯДАШЧЬІ прым. Злосны, сярдзіты. Ён такі лядачы, што ні зачапі. Верамееўшчына Дубр. Ты сягоння лядашчы, як сабака. Латкова Шум. ЛЯДАШНА безас.-прэдык. слова. Нядобра, моташна, млосна (пра стан здароўя). Нетто мне сённі лядашна. Пашына Арш. Мне ой як лядашна было! Бораўна Леп. ЛЯДДШЧЬІ гл. ЛЯДАЧЫ ЛЯДЗЯНКА ж. Лядзяк. Са страхі звісаюць тоўстыя лядзянкі, збіць трэда было б іх. Моханава В.-Дзв
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

лягбшай, лягўхі
2 👁
 ◀  / 305  ▶