Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2012). Частка 1

 ◀  / 305  ▶ 
ЛЮБІЗНІК м., толькі адз. Прываротнае зелле. Любізнік дзявочая прысуха. Раманава Гар. ЛЮБІМКА ж., эмац. Каханая. Ты мая любімка. Нямойта Сен. ЛЮБОВІНА гл. ЛЮБАШНА ЛЮБОВЫ прым. Нятлусты (пра мяса). У пены любовае мяса прэіць. Ваўкалаты Докш. Мне любовае мяса смачное. Казлоўшчына Паст. Любовага мяса пожар, каб сала не было. Барсукі В.-Дзв. Парсюк быу няжырны, любовага мяса много. Моханава В.-Дзв. Дай мне любовага мяса. Псуя Глыб. Мой унук очынъ любіў любовае мяса, i так яго інцярэсна зваў,удзедушкава мяса ". Турлы Паст. Малая только любовые кусочкі есцъ. Кулінава Уш. ЛЮБОЦЦЕ н., толькі адз. Любата, прыемнасць; гос, што люба, што выклікае захапленне прывабнасцю, прыгажосцю. Любоцце летам у лесе. Хацейка Гар. Паглядзець на твое пасцілкі любоцце. Пасекі Докш. ЛЮГАШКА гл. ЛЯГУХА ЛЮДЗША ж. Чалавек. Нейкая чужая людзгна ў сяче. Ляхаўшчына Паст. Не ўстрэціць бы якую людзіну ў лесе. Целякі Паст. ЛЮКІР м., толькі адз. Крэм для торта. Не забудзъся торт люкірам памазаць. Макаравічы Докш. ЛЮЛЬКА ж. Каляска ў матацыкле. Насадзюць мальцы поўную люльку дзевак i носяццаяк ашалелыя. Таўкіні Шарк. ЛЮСТЭРАК м. Люстэрка. Во гэты люстэрак з маіх маладых гадоў. Баёўка Шум. Кінь люстэрак, ідзі сюды. Суша Леп. ІІаглядзіся ў люстэрак. Макаравічы Докш. Памый на кухнг люстэрак, мухі засідзелі. Дрысвяты Брасл. ЛЮТНЫ прым. Люты, моцны. У нас тут мороз лютны, хоцъ з печы ні злазь. Арлея Пол. ЛЮФА ж. 1. Ствол у стрэльбе. Myci, у мяне люфа кривая. Белабокі Брасл. Стрэлъба старая - люфа плохая. Мількі Брасл. 2. Адтуліна ў падмурку хаты для вентыляцыі. На зіму мы затыкалi люфы, каб цяплей було. Таўкіні Шарк. ЛЮФЩК, ЛЮФЧЫК м. Фортка ў акне. Поўная хата дыму была, i дзверы, i люфцікі адкрылі, чуць адратаваліся. Верхняе Глыб. Закрыйце лю'фчык, а то громок ужо грыміць недалёка. Папшычы Глыб. ЛЮХТА ж. Праход для дыму (газаход) у сценцы печы, служыць для абагравання. Як люхта нячышчаная добра, тады ўвесь дым на хату вярнуць будзіць. Лукашова Паст
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

люббвага, люббвае, люббвые, люббцце, людзінў
6 👁
 ◀  / 305  ▶