ЛАТІАТКІ мы., памяти. Лапці. Помню толькі, што абувалася я ў лапаткі. Войлавічы Шум. ЛАПАТНЖ мперан. Небагаты чалавек. Казала ж ёй, каб ні брала гэтага ла'патніка, a яна ні ў какую, хоць ты што хочаш роб. Клясціцы Рас. ЛАПАТРЬГСЯ ж., неадабр. Балбатуха; жанчына, якая многа i бесперастанку гаворыць. Наша суседка такая лапатрыся, ніколі не змаўкае. Старое Сяло Уш. Параўн. лескатуха. ЛАПАТУЙ, ЛАПАЦЕНЬ м., неадабр. Балбатун; мужчына, які многа i бесперастанку гаворыць. Лапатун еты толькі i лапочыць. Варашылы Сен. Лапатун еты вярзець абы npa што. Мікіціха Шум. Жыў тут у нас прыблуда адзін, от лапаценъ быў дык лапаценъ! Запруддзе Глыб. Ну, ты й лапаценъ! Кавалі Глыб. ЛАПАТУХА ж. Зазубіна на лязе касы. / зноу ён мне касу з лапатухай прынёс. Гарэлькі Дубр. Параўн. лопаўка]. ЛАПАЦЕНЬ гл. ЛАПАТУН ЛАПАЦЕЦЬ незак., экспр. Паспешліва, часам неразборліва гаварыць, расказваць. Ну, твоя цётка так умее лапацецъ, што я нічога не разумею. Дрысвяты Брасл. ЛАПАЦЩЬ незак. Адбіваць, вастрыць касу. А я добра не ўмею лапаціць касу. Задуброўе Віц. ЛАПАЦІШЧА н. Драўляная ручка ў рыдлёўцы. Дай ты мне тую лапату, гдзе лапацішча карочэ. Забор'е Рас. Новае лапацішча, дык не гладкие. Рай Сен. ЛАШЗА гл. ЛАКІЗА ЛАПНЖ м., зб. Галінкі хваёвага дрэва. Лапнікам абвязваем яблыні, каб не грызлі зайцы. Заазер'е Тал. ЛАПСІРДАК, ЛАЛСЮРДАК, ЛАПСЯРДАК м. Верхняя мужчынская вопратка (сюрдут, пінжак, паліто). Ранъшы ж ні было пінжакоў, як ціпер, а былі лапсірдакі. Грамы Пол. Модны лапсюрдак мужыку купіла. Папшычы Глыб. Нешта холадна на вуліцы стала, лапсярдак адзявацъ нада. Драбаўшчына Глыб. Ну як лапсярдак свой надзене - зусім молодым стане. Галубава В.-Дзв. Накінь лапсярдак, а то холодна. Казловічы Арш. Надзеў лапсярдак i пашоў па грыбы. Адаменкі Лёзн. ЛАПТУХ м. Мяшок. Поўны лаптух булъбы прывалок. Мількі Брасл. Сабяры цыбулю ў лаптух. Цяцеркі Брасл. ЛАПУН1 м. 1. кулін. Тоўсты пульхны блін. Хлеба няма, дык лапун спякла. Стралкі В.-Дзв. Нанята лапуноў на сняданне. Задуброўе Віц., Кульгаі Глыб., Крулеўшчына Докш., Залучына Леп., Смародзіна Лёзн., Рускі Шум. 2. Бульбіна, якая перазімавала на полі. Войной людзі й лапуныелі. Руць Чаш
Дадатковыя словы
заазере, заборе, лапатніка, лапатўн, лапатўхай, лаптўх, лапўн, лбпаўка, лескатўха
1 👁