ЛАГВО и. Логава. Там мы i наткнуліся на воўчае лагво'. Абруб Глыб. Свіпня сабе робіць лагво' з саломы. Янушова Докш., Зубава Арш., Бор Леп. ЛАГОЖЬІ, ЛАГОІЛЫ толькі мн. Розвальні; сані-развалкі. Поўныя лаго'жы дроў прывёз. Агурні Глыб. Лаго'шы - гэта для перавозкі сенаў нас. Гарэлькі Дубр. ЛАГУН м. Бітон. Сёння цэлы лагун малака ў калгас здала. Коравічы Чаш. У баню занясі лагун вады. Кашчына Чаш. ЛА'ДКА гл. ЛАТКА1 ЛАДКІ, ЛА'ДУШЬІ мн., кулін. Аладкі. Шагшоры раней елі гэта ла'дкі такія. Задуброўе Віц. Напікла ладак, ca смятанай есць будзім. Бігосава В.-Дзв. Ладкі вельмі смачныя з варэннем. Ветрына Пол., Гарэлькі Дубр., Загарадна, Смародзіна, Уна Лёзн., Мілашова Міёр. Каторы раз мае ла'душы згарэлі. Смаляны Арш. Ладушы мае сёння смачныя. Полымя Сен. Добрыя ла'душы на кіслым малацэ. Слабада Уш. ЛАДНА, ЛАДНАГА, ЛАДНЕ прысл. 1. Дружна, зладжана. Хай дзеці нашы жывуць ладна. Валькі Віц. Лягушкі так ладна скачуць. Мілашова Міёр. 2. Многа. Ты ўжо ладна дроў накалоў. Новае Сяло Сен. Ладнага было гасцей. Сена ў пуні яшчэ ладнага. Скрыдпева Віц. Параўн. лубам. 3. Доўга. Ды ўжо ладнага жджом, a яго ўсё німа. Глінішча, Пустаселле Докш. Да я ж ладне ў лесе была. Вярцінскія Паст. 4. Прыгожа. Дачка ў яе ла'дне спявае. СлабадаПаст. ЛАДНЕЙ1 прым., выш. Прыгажэйшы. Гэты ручнік ладней за першага. Губіна Леп. Гэтая, мусі, ладней за сястру. Целякі Паст. Параўн. ляпшэйшы. ЛАДНЕЙ2 прысл.} выш. Прыгажэй. Можна ŭ ладней прыбрацца. Князі Віц. Раней неяк ладнёй будаваліся. Целякі Паст. ЛАДНЕЦЬ незак. Падрастаць, станавіцца дарослым. У сястры вун дочкі ладне'юць, скора нявесты будуць. Выхадцы Лёзн. ЛАДНЫ прым. 1. Сыты, укормлены, падрослы. Падсвінак ужо ладны, можна рэзаць на мяса. Баруны Брасл. А як бычок ладны, так i глядзець прыятна. Матырына Уш., Сар'я В.-Дзв., Задуброўе Віц., Станіславова Дубр., Сахоненкі Шум. 2. Вялікі. Ладны кусок адхваціла. Смалоўка Гар. Ладны кусок сала пазычыла. Кушталі Шарк. 3. Амаль дарослы. Ладны хлопец ужо вырас, скора ў школу ўжо пойдзіць. Тур'ева Сен. Дзяўчына ладная - i вады прынясець, i ў хаці прыбярэць. Акдябрскі Чаш., Двухполле Гар., Мікіціха Шум. 4. Прыгожы. А вы дзеўкі ла'дныя, мальцаў у вас многа, нябось. Стар. Арш. У Міхаліны дзве дачкі ладныя дзяўчынкі. Бортнікі Глыб. 5. Спраўны, добра абсталяваны
Дадатковыя словы
лагожы, лагошы, лагўн, ладка, ладнеюць, ладушьі, лўбам, саря, турева
4 👁