КУНДЗЁХАЦЬ незак., экспр. Ісці, дабірацца пехам. Дадому нам кундзёхаць яшчэ доўга. Зазерыца Чаш.
КУПАЛАЎКА, КУПАЛЕНЬКА, КУПАЛІНКА, КУПАЛКА ж., абрад. Свята Купалле. На Купалаўку ў ноч, бывала, купаюцца, бо вадзіца лячэбная – ад усяго лечыць. Мікіціха Шум. Як Купаленька прыходзіла, дык дзеўкі вянкі плялі. Іванск Чаш. На Купалінку маладзёжы ў нас многа збіраецца. Канашы Гар. Ішла Купалка сялом-сялом. Гомель Пол. На Купалку мы ўсегда к вадзе ідзём. Старое Сяло Уш.
КУПАЛІЦЬ незак., абрад. Святкаваць Купалле. Раней купалілі не так, як цяпер. Іванск Чаш.
КУПАЛКА гл. КУПАЛАЎКА
КУПАЛЬНЯ ж., бат. Расліна малачай. Пад самай хатай расцець купальня. Боркавічы В.-Дзв.
КУПАЎЁ н. Іржышча, зжатае поле. На купаўё кароў пагналі. Лужкі Шарк.
КУПЕЛІЦЦА незак. Купацца ў пяску. Курачкі купелюцца пад акном. Мурагі Рас.
КУПІЦЦА незак. Тлець, дагараць. Дровы яшчэ купяцца ў печы. Іванаўка Гар.
КУПЛІНКА ж., адзінк. Крупінка. Асталася куплінка цукару. Альшанка Чаш.
КУПЛЯНЫ дзеепрым. Куплены. Купляная смятана не такая, як свая. Гута Паст.
КУПТУР гл. КАПТУР
КУР м. Дым. З трубы валіў кур сталбом. Абольцы Тал.
КУРАБА, КУРАПА ж., заал. Чорна-шэрая земляная жаба. Кураба -- гэта жаба такая, рапуха, у яе празрыстая кожа. Дзёрнавічы В.-Дзв. Курапа з-пад печы вылізла, аж спужалася. Загуззе Гар. У нашым балоце столькі курап, ай-ё. Варанькі Шум.
КУРАВОДЗІХА ж. Кураводка. Мая кураводка ўжэ ўвосень несціся начала. Камень Леп. Параўн. квакуха, квочка, квошка ў 1 знач., клуша, клушка ў 1 знач.
КУРАНЁНАК, КУРЧОНАК, КУРЧЫК, КУРЫНЕЦ м., часцей мн. КУРЧАНЯТЫ, КУРЧАТЫ. м. Кураня, кураняты. І куды во падзеўся куранёнак? Суша Леп. Учора аднаго куранёнка не стала. Свяча Беш. Адзін курчонак такій інцірэсный. Даўгінава, Новы Пагост Міёр. Кабыла курчыка задавіла. Пушкі Лёзн. Сёлета восем курынцоў вывелася. Дабравольск Тал. Курчанят у хлеў пазаганяў. Зайцава Арш. Курыца ўжо курчат некуды звяла. Укля Брасл. І дзе курчаняты падзеліся? Кублічы Уш. Курчаты ўжо паселі. Косарава Глыб. Выпусці курчат. Даўгінава Міёр. На дварэ сядзі і курчат глядзі. Круткі Паст.
87 👁