Старонка 270
◀ / 305 ▶
КУЛАМЕСА ж. Сумесь, мешаніна чаго-н. Куламеса каля хаты з гразі і снегу. Чэрцы Леп. КУЛАМЕСІЦЦА незак. Штурхацца, знаходзіцца ў цеснаце, таўкатні. Куламесяцца на танцах адзін каля аднаго. Лазы Тал. КУЛАМЕСІЦЬ незак. Мяшаць, мясіць, размешваць. Грязь куламесюць на дваре - во што ребяты дзелаюць. Выхадцы Лёзн. КУЛАЧОК м., перан. Невялікі чыгунок. Сёння суп варіла ў кулачку - усё раўно ўсё не з'ядаецца. Асінторф Дубр. КУЛДОБА ж. Калдобіна, яма на дарозе. Вясной такія кулдобы на дарозе стаяць. Іванаўка Гар. КУЛДУЯЧЫЦЬ, КУЛДЫЯЧЫЦЬ, КУЛДЫХАЦЬ, КУЛДЫЧЫЦЬ незак., экспр. Гаварыць неразборліва (часцей пра дзяцей). Ужэ нешта кулдуячыць - скора, верна, загаворіць. Сакольнікі Віц. Ні пайму, дзетка, што ён там кулдуячыць. Канашы Гар. Гавары харашо, а то кулдыячыш, што нічога не паняць. Задуброўе Віц. Як пачнець кулдыячыць, аж захлёбываецца, усё зразу хочыць расказаць. Выхадцы Лёзн. Чаго кулдыхаіш, скажы ўсё нармальна. Косарава Глыб. Што ты там кулдычыш сабе пад нос? Мазалава Віц. КУЛДЫХНУЦЦА зак. Упасці, зваліцца. Воз павярнуўся, і я кулдыхнуўся ўніз. Задуброўе Віц. КУЛДЫЧЫЦЬ, КУЛДЫЯЧЫЦЬ гл. КУЛДУЯЧЫЦЬ КУЛЁК м. Мужчынскае кароткае верхняе адзенне, пінжак. Здзень кулёк, цёпла. Самуйлы Брасл. Вазьмі ў кульку папіросы, дай сюды. Язна Міёр. КУЛЁК м. Рыбалоўная снасць, прыстасаванне для лоўлі ракаў. На рыбалку возьмем два кулькі. Апанаскавічы Уш. КУЛЕМ прысл. Хутка, імкліва, мігам. Кулем скаціўся з гарышча. Запруддзе Глыб. Параўн. кумеллю. КУЛЁМА ж., экспр. Непаваротлівая дзяўчына ці жанчына. Іна дык як кулёма - валюх, валюх. Пакуль праполіць адну баразну, дык другая тры ўжо прагоніць. Слабодка Гар. Дзе яна, такая кулёма, хазяйства быстра ўправіць. Азёркі Гар. Параўн. квашня ў 3 знач., клуша, клушка ў 2 знач., клымза. КУЛЕШ м. 1. Ежа, прыгатаваная з мукі для свіней. Забылася з печкі кулеш свінням дастаць. Рускі Шум. 2. кулін. Куліч, выпечка з мукі. Кулешы я печ пяку: салодкія, укусныя палучаюцца. Баршчоўка Віц. КУЛІДА, КУЛІДКА ж. Бохан хлеба. Як куліда пачарсцвее, я яе скаціне даю. Матырына Уш. Гэта кулідка з новага ўражая. Крынкі Лёзн. Купі ты мне кулідку хлеба. Шалыгі Віц. КУЛІЖАНКА ж. Сяброўка. А мы з ёй некалі куліжанкамі былі. Папшычы Глыб. Захадзіла твая куліжанка, а ты ўжо
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
86 👁
◀ / 305 ▶