Старонка 268
◀ / 305 ▶
КУБАРКА гл. КУБАР КУБАСА, КУДАСА ж. Мяцеліца, завіруха. На вуліцы кубаса разыгралася. Замачак Чаш. Адзін раз такая кудаса круціла, што дзверы на вуліцу нельзя было адкрыць. Гарадзец Шарк. КУБАСЫ толькі мн. Карункі. На ручніках у бабулі маёй кубасы былі. Друцк Тал. Параўн. кружавы. КУБАТАР м., КУБАТУРКА ж., заал. Інкубатарнае кураня. Кубатараў сабе набрала. Канашы Гар. // Курыца. Мае куры – усе кубатары. Манякова Міёр. Кубатуркі во мае маладыя кожны дзень па яечку нясуць. Надазер'е Глыб. Ах, вы кубатуркі мае, есці хочаце? Сарочына Уш. КУБАЧКА ж., бат. Маладая сыраежка. Кубачка – сыраежка, што яшчэ не раскрылася. Грыцы Глыб. КУБЕЛЬНІК м., абрад. Скрыня з пасагам. Вязуць кубельнік на вазу і перад маладымі ў хату ўносюць. Лазічы Глыб. Калі мяне замуж аддавалі, дык кубельнік малы быў: бедна мы жылі. Сухавежа Міёр. КУБЛІЦЦА незак. Класціся спаць, уладкоўвацца на ложку. Дзіця ўжэ кублілася даўно на койкі. Вярэчча Гар. КУБЛО н. Птушынае гняздо. Ці бачыла ў нас на Маладзёжнай кубло буслоў? Язвіна Шум. КУВАДЛА ж. Цяжкі кавальскі малаток, кувалда. Яшчэ дзедава кувадла асталася. Бігосава В.-Дзв. КУВАЦЬ, КУКУВАЦЬ незак. 1. Кукаваць. Кукушка куе – ужо цяпло стала. Антаполле Чаш. Скора ўжэ кукушкі кукуваць будуць. Ноўка Гар. 2. перан. Жыць у адзіноце. Раз'едуцца дзеці – адна буду зіму кукуваць. Казловічы Гар. КУГА ж., толькі адз., зб., бат. Азёрны чарот. Возера ўсё кугой парасло, што праплысці неяк. Ваўчо Уш. КУГАКАЛА н. Немаўля. Нам нада кугакала, каб на ніўцы плакала. Дворышча Леп. КУГАНКА, КУГІРКА ж. Конаўка для вады ў лазні. Куганкай пару паддай. Клясціцы Рас. Як пойдзем у лазню, кугірку не забудзь. Галбея Паст. КУДАСА гл. КУБАСА КУДЗЕРКА ж., бат. Верхавіна расліны. Паліла памідоры ўвечары, дык яны аж павесялелі, кудзеркі паднялі. Забор'е Сен. КУДОС м. Воск. Кудос заліў увесь стол. Забар'е Беш. КУДОЮ, КУДЫМА прысл. Куды. Ідзі хоць кудою – мне ўсё роўна. Рыдамля Тал. Кудыма цяпер за маладымі бацькі смотраць? Язна Міёр. КУДРАВЕЦ м., бат. Палявы хвошч. У сене кудраўцу многа, затое карова і есці не хоча. Прыпернае Глыб.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 305 ▶