Старонка 267
◀ / 305 ▶
КРЭЙЗАЦЬ незак. Рэзаць. Не ўмееш хлеб крэйзаць – не бярыся. Мікіціха Шум. КРЭПКА прысл. Вельмі. Крэпка люблю ўсіх сваіх. Пушкі Лёзн. Ягад у лесе сёлета крэпка многа. Іванск Чаш. КРЭСКА ж. Рыска. Нешта ж піша – крэскі нейкія. Рудня Пол. КРЭСЛА ж. Крэсла, прадмет мэблі. Крэслу бліжэй пададзвінь. Макаравічы Беш. КРЭСЛА н. Верхняя задняя частка штаноў. Усё крэсла ўрабіў у смалу, не глядзіць, куды садзіцца. Свілы Шарк. КРЯХАЦЬ незак. Крахтаць, выдаваць пры хваробе ціхія, адрывістыя гукі. Усё кряхаіць і кряхаіць мой дзед, памрэць, можа, скора. Курына Віц. КСЁНДЖКА, КСЁНЖКА ж. 1. Кніга. Калі б хто ксёнджку прынес інцірэсную, то і пачытала б, хоць ужо і сліпая троху зробілася. Спрынды Брасл. Ужо што-што, а ксёнжка кажны раз у яго з сабой. Злота Брасл., Папшычы Глыб., Воўкаўшчына, Камянполле Міёр. 2. рэліг. Малітоўнік. Дзе тая чорненькая ксёнжка, у якой мая малітва ёсць? Бортнікі Глыб. КСТРОНІ прысл. Збоку. Садзісь, унучка, кстроні. Межава Арш. КСЦІНЫ толькі мн., КШЧЭННЕ н., рэліг. Хрэсьбіны. На ксцінах чалавек дваццаць аднэй радні толька будзіць. Канашы Гар. Ксціны ў суботу зробім. Верамееўшчына Дубр. Якога чысла унук радзіўся, не помню, знаю толькі, што ксціны былі пасля Пакравоў. Вісяты Міёр. У нядзелю кшчэнне справім. Старое Лядна Леп. КСЦІЦЕЛЬ м., рэліг. Бог, Усявышні. За такога грэшніка і сам ксціцель ніколі не заступіцца. Забалацце Арш. КСЦІЦЦА незак., рэліг. Хрысціцца, прымаць хрысціянскую веру. Сястра ксцілася ў цэркві. Закур'е Чаш. КСЦІЦЬ незак., рэліг. Хрысціць. Сёння яны сваю дзевачку ксцілі. Зубава Арш. КУБАЛ м. Кошык. Поўныя кубалы бульбы прынеслі. Тупічына Шарк. Параўн. кашала ў 1 знач., кашачка, кошаль, кошар, кілунка, корфа, корхла. КУБАР м., КУБАРКА ж. 1. Гліняны збан. На стале стаіць кубар з малаком. Замачак Чаш. Малако маці ў кубарах трымала. Зарэчча Тал. Кубары такія былі. Свяча Беш. 2. Кубак, конаўка. Кубар з малаком на стале. Замачак Чаш. Падай кубарку, нада вады наліць. Цілеўцы Міёр. Параўн. кварта, кватэрка, корчык, кухлік. КУБАРАМ-БУБАРАМ прысл. Покатам, коцячыся (рухацца, перамяшчацца). Кубарам-бубарам нёсся з клуба. Празарокі Глыб.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 305 ▶