КУБАРКА гл. КУБАР КУБАСА, КУДАСА ж. Мяцеліца, завіруха. На вуліцы кубаса разыгралася. Замачак Чаш. Адзін раз такая кудаса круціла, што дзверы на вуліцу нельзя было адкрыцъ. Гарадзец Шарк. КУБАСЫ толькі ми. Карункі. На ручніках у бабулі маёй кубасы былі. Друцк Тал. Параўн. кружавы. КУБАТАР м., КУБАТУРКА ж., заал. Інкубатарнае кураня. Кубатарау сабе набрала Канаты Тар. // Курыца. Мае куры -усе кубатары. Манякова Міёр. Кубатуркі во мае маладыя кожны дзет па яечку нясуцъ. Надазер'е Глыб. Ах, вы кубатуркі мае, есці хочаце? Сарочына Уш. КУБАЧКА ж., бат. Маладая сыраежка. Кубачка сыраежка, штояшчэ не раскрылася. Грыцы Глыб. КУБЁЛЬШК м., абрад. Скрыня з пасагам. Вязуць кубельнік на вазу i перад маладыміў хату ўносюць. Лазічы Глыб. Калі мяне замуж аддавалі, дык кубёльнік малы быу: бедна мы жылі Сухавежа Міёр. КУБЛЩЦА незак. Класціся спаць, уладкоўвацца на ложку. Дзіцяўжэ кублілася даўно на койкі. Вярэчча Гар. КУБЛО //. Птушынае гняздо. Ці бачылаў нас на Маладзёжнай кубло буслоў? Язвіна Шум. КУВАДЛА ж. Цяжкі кавальскі малаток, кувалда. Яшчэ дзедава кувадла асталася. Бігосава В.-Дзв. КУВАЦЬ, КУКУВАЦЬ незак. 1. Кукаваць. Кукушка куе ужо цяпло стала. Антаполле Чаш. Скора ўжэ кукушкі кукувацъ будуцъ. Ноўка Гар. 2. перан. Жыць у адзіноце. Раз'едуцца дзеці адна буду зіму кукувацъ. Казловічы Гар. КУГА ж., толькі адз., зб., бат. Азёрны чарот. Возера ўсё кугой парасло, што пратысці неяк. Ваўчо Уш. КУГАКАЛА н. Немауля. Нам нада кугакала, каб на ніўцы такала. Дворышча Леп, КУГАНКА, КУГІРКА ж. Конаўка для вады ў лазні. Куганкай пару паддай. Клясціцы Рас. Як пойдзем у лазню, кугірку не забудзъ. Галбея Паст. КУДАСА гл. КУБАСА КУДЗЁРКА ж., бат. Верхавіна расліны. Паліла памідоры ўвечары, дыкяны аж павесяпелі, кудзеркі паднялі. Забор'е Сен. КУДОС м. Воск. Кудос заліўувесь стол. Забар'е Беш. КУДОЮ, КУДЫМА прысл. Куды. Ідзі хоць кудою -м неўсё роўна. Рыдамля Тал. Куды'ма цяпер за маладымі бацькі смотраць? Язна Міёр. КУДРАВЕЦл*., бат. Палявы хвошч. У сене кудраўцу многа, затое карова i есці не хоча. Прыпернае Глыб
Дадатковыя словы
забаре, заборе, кубатўрка, кўбар, кўбачка, надазере, разедуцца
7 👁