Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2012). Частка 1

 ◀  / 305  ▶ 
КРЭЙЗАЦЬ незак. Рэзаць. Не умеет хлеб крэйзацъ - не бярыся. Мікіціха Шум. КРЭПКА прысл. Вельмі. Крэпка люблю ўсіх сваіх. Пушкі Лёзн. Ягад у лесе сёлета крэпка многа. Іванск Чаш. КРЭСКА ж. Рыска. Нешта ж nitua - крэскі нейкія. Рудня Пол. КРЭСЛА1 ж. Крэсла, прадмет мэблі. Крэслу бліжэй пададзвінь. Макаравічы Беш. КРЭСЛА2 н. Верхняя задняя частка штаноў. Усё крэсла ўрабіў у смалу, не глядзіць, куды садзіцца. Свілы Шарк. КРЯХАЦЬ незак. Крахтаць, выдаваць пры хваробе ціхія, адрывістыя гукі. Усё кряхаіць i кряхаіць мой дзед, памрецъ, можа, скора. Курына Віц. КСЁНДЖКА, КСЁНЖКА ж. 1. Кніга. Калі б хто ксёнджку принес інцірэсную, то i пачытала б, хоцъ ужо i сліпая троху зробілася. Спрынды Брасл. Ужо што-што, а ксёнжка кажны раз у яго з сабой. Злота Брасл., Папшычы Глыб., Воўкаўшчына, Камянполле Міёр. 2. рэліг. Малітоўнік. Дзе тая чорненькая ксёнжка, у якой мая малітва ёсцьЗ Бортнікі Глыб. КСТРОШ прысл. Збоку. Садзісь, унучка, кстроні. Межава Арш. КСЩНБ1 толькі м н КШЧЭННЕ н., рэліг. Хрэсьбіны. На ксцінах чалавек дваццацъ аднэй радні толька будзіць. Канаты Гар. Ксціны ў суботу зробім. Верамееўшчына Дубр. Якога числа унук радзіўся, не помню, знаю толькі, што ксцгны былі пасля Пакравоў. Вісяты Міёр. У нядзелю кшчэнне справім. Старое Ля дна Леп. КСЦЩЕЛЬ м., рэліг. Бог, Усявышні. За такого грэшніка i сам ксціцель ніколі не заступіцца. Забалацце Арш. КСЦІЦЦА незак., рэліг. Хрысціцца, прымаць хрысціянскую веру. Сястра ксціласяў цэркві. Закур'е Чаш. КСЦГЦЬ незак., рэліг. Хрысдіць. Сёння яны сваю дзевачку ксцілі. Зубава Арш. КУБАЛ м. Кошык, Поўныя кубалы бульбы прьінеслі. Тупічына Шарк. Параўн. катала 1 ў 1 знач., катанка, кошаль, кошар, кілунка, корфа, корхла. КУБАР м., КУБАРКА ж. 1. Гліняны збан. На стазе стаіць кубар з малаком. Замачак Чаш. Малако маці ў кубарах трымала. Зарэчча Тал. Кубары такія былі. Свяча Беш. 2. Кубак, конаўка. Кубар з малаком на стаж Замачак Чаш. Падай кубарку, нада вады натць. Цілеўцы Міёр. Параўн. кварта, кватэрка, корчык, кухлік. КУБАРАМ-БУБАРАМ прысл. Покатам, коцячыся (рухацца, перамяшчацца). Кубарам-бубарам нёсся з клуба. Празарокі Глыб
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

закуре, кбрчык, кўбал, кўбарам-бубарам
4 👁
 ◀  / 305  ▶