КЛЮКУШКА ж. Прылада, якой выграбаюць жар з печы. Вазьмі клюкушку, вычысці сначала, а патом і дровы наложыш. Вядзерава Беш.
КЛЮПІШНЯ ж., заал. Клюшня, канечная частка ножкі рака і ракападобных. Многа ракаў было з адной клюпішняй. Сокарава Беш.
КЛЮШНІ мн., перан., іран. Пальцы. Цэлы дзень сёння клюшні ломіць. Курылаўшчына Беш.
КЛЯНОЎКА гл. КЛЕНАВІК
КЛЯНРОК м. Гаршчочак. Апошні клянрок з мёдам аддала. Стрыжава Беш.
КЛЯПА ж. Лацкан. У дзеда быў пінжак з шырокімі кляпамі. Пашкі Шарк.
КЛЯПА ж. Нарасць на ствале дрэва. Паглядзі во, што за кляпа на бярозе. Вялікая Пярэспа Сен.
КНОРУС, КНУР м., заал. Кныр, самец свінні. Адгадавалі сытнага кноруса. Тупічына Шарк. Свінку нада было б да кнура звадзіць. Задуброўе Віц. У каго гэта кнур ёсць, каб свінню падпусціць. Завараты Глыб. Забілі кнура, сталі сала жарыць, а яно ўсё ў пене. Сакалянка Тал. Параўн. кілун, кірнос.
КНУР гл. КНОРУС
КНЫПЦІЦЦА незак., экспр. Корпацца, марудна рабіць што-н. Хваціць кныпціцца, збірайся. Залучча Гар. Усё рання ў хаці кныпілася, а што зрабіла? Смалоўка Гар. Параўн. калупацца, калыпацца, кешкацца, кобацца.
КНЫРЫЦЬ, КНЫРІЦЬ незак., экспр. Вышукваць, шнарыць. Захажу ў спальню, а там цыганка нешта кнырыць і прыгаварываіць. Забор'е Чаш. Ні нада кныріць: нічога німа тут. Залучча Гар.
КНЫХАЦЬ незак. Хныкаць. Чаго ты сядзіш і кныхаеш? Гарадок. Хваціць кныхаць, хадзі ўжэ на рукі вазьму. Селішча Гар.
КНЫЧЫЦЬ незак., экспр. Клянчыць. Кныч не кныч – нічога ні палучыш. Канашы Гар.
КНЫЧЫЦЬ незак. Поўзаць, шавяліцца (пра насякомых). Кнычыць нехта пад плаццем. Буднікі Беш.
КНЭБЕЛЬ м. Пуга, бізун. Вылупі яго кнэблем – наступны раз не палезе. Пашкі Шарк.
КНЭБЛІ толькі мн. Ціскі. Кнэблі – ціскі такія – яшчэ ў майго дзеда былі. Лісна В.-Дзв.
КНЯГАЦЬ незак. Настойліва, надакучліва паўтараць што-н. у размове. Што ты княгаеш мне тут, знаю сама, як лепі зрабіць. Туркава Міёр.
79 👁