КЛАСЦЬ, КЛАСЬ незак. Класці. Ні нада тут ключ класць, з сабой бярі. Сянькова Віц. Нада ўсё ўсігда клась на места. Забор'е Рас.
КЛЕВЯРЫШЧА, КЛІВЯРІШЧА н. Канюшынішча, месца, дзе расла канюшына. Восінню клевярышча арацъ будзім. Дзёрнавічы В.-Дзв. К рэчкі чэріз клівярішча ідзі. Ноўка Гар.
КЛЕКАТАЦЬ незак., перан. Глуха, перарывіста грукаць. Усю ночку дождж па вакну клекатаў. Мікіціха Шум.
КЛЕНАВІК м., КЛЯНОЎКА ж. Кляновік, кляновы сок. Кленавіку папіла, так харашо. Дзёрнавічы В.-Дзв. Па вясне кленавіку нада нагнаць. Папкі Шарк. Кляноўка саладзейшая за бярозавік. Куты Докш. Жара, дык кляноўку во цэлы дзень п'ю. Горы Чаш.
КЛЕНЬ, КЛІНЬ м., заал. Галавень, прэснаводная рыба сямейства карпавых. Клень халодную ваду любіць. Заборцы Докш. Клінь там дужы ходзіць. Данілкава Тал.
КЛЕЎКА ж. Рэшата. Падзяржы мне клеўку, грыбы адцэдзім. Стрыжава Беш.
КЛЕЦ м. Зуб у баране. Нада было б у баране клец зрабіць. Туркова Міёр.
КЛЕШЧЫКІ мн., бат. Грыбы ваўчкі. Вось яны, клешчыкі, растуцць. Ушачы.
КЛЁМБА ж. Клумба, кветнік, палісаднік. Усякіх кветак на клёмбе панасадзілі. Пашкі Шарк. Параўн. квятнік, клубнік.
КЛІБЗА, КЛІБІНА ж. Дубец; лазіна. Па табе ўжэ даўно клібіна плачыць. Сакольнікі Віц. Ідзу ў хату, а то клібіну вазьму. Пруды Пол. перан., груб. Высокая, нязграбная дзяўчына. Хто етую клібзу замуж возьміць? Канашы Гар. А маёй клібіні штодня наряды новыі давай. Касачы Віц.
КЛІВЯРІШЧА гл. КЛЕВЯРЫШЧА
КЛІВЯРЫНА ж., адзінк. Адна расліна канюшыны. Во якая клівярына вырасла – што значыць спагноіная зямля. Баева Дубр.
КЛІК м. Крык. З лесу клік пачулі. Узмёны Міёр.
КЛІНЬ гл. КЛЕНЬ
КЛОКЦЫ толькі мн., кулін. Бульбяныя бліны з мясам. У мамы смачныя клокцы заўсёды. Дразды Беш.
КЛОХАЦЬ, КЛОХКАЦЬ незак. Квактаць (пра курыцу). Куры нешта клохаюць. Бораўна, Забалоцце Леп. Курыца наша клохкае на ўсю вуліцу. Сар'я В.-Дзв. Параўн. кірчаць.
КЛУБНІК м. Клумба, кветнік, палісаднік. Травы ў клубніку – хоць касой касі. Шарагі Міёр. Параўн. квятнік, клёмба.
КЛУБНІК м., толькі адз., зб. Клубніцы. Сёлета клубнік у нас прапаў увесь. Бігосава В.-Дзв. Пайду клубнік хоць трошку
77 👁