Старонка 254
◀ / 305 ▶
КІЦЮК гл. КАЦЯРА КІЧКА ж. Жаночая прычоска; гулька. Свае длінныя валасы яна сабірала ў кічку. Мікіціха Шум. КІЧОЎКА ж. Купіна. Скокай па кічоўках, можа і дабяромся да сухога. Губіца Шум. КІШКІ толькі мн. Мязга гарбуза. Сначала з гарбуза кішкі выпусцім, а тады будзім з яго суп малочный варіць. Мазалава Віц. КІЯХ м., бат. Пачатак кукурузы. Пачалі ўжэ кіяхі налівацца, скора есці будзем. Крынкі Лёзн. КІЯШНІК м., зб., бат. Чарот. На балоці кіяшнік – ростам з чалавека, чуць вылізла з яго. Заазер'е Гар. КЛАД м., КЛАДНЯ ж. 1. Складзеныя дровы. Клад учора наклалі, а ён разваліўся. Залессе В.-Дзв. Клад роўна рабі, каб не разваліўся. Азярцы Глыб. За дзень два клады бальшых наклала. Далёкія Брасл. Дровы склалі ў два клады. Косарава Глыб. У холад кладня хутка меншала. Мельніца Шарк. 2. Калода, на якой сякуць дровы. Раўней клад пастаў – лягчэй рубіць будзе. Мельніца Шарк. 3. Стог сена прамавугольнай формы. Два клады сена на полі засталіся, пад даждзём мокнуць. Вярэчча Гар. Суседзі кладню пасля дажджу паправілі. Ластавічы Глыб. 4. Застаронак. Сёлета кладню амаль што ўсю запоўнілі. Ластавічы Глыб. КЛАДЗІ толькі мн. Кладка, дошкі, пакладзеныя для пераходу праз раку ці ручэй. Рэчку па кладзям пераходзім. Партызанаўка Віц. КЛАДЗІШЧА н. Могілкі. Тая дарога к кладбішчу ішла. Нядобра гэта, што ў нас свайго кладзішча няма. Бігосава В.-Дзв. Заўтра на кладзішча схаджу: па маме дзевяць год будзе. Выхадцы Лёзн. На Углянскім кладзішчы ўсе мае пахаронены. Літусава Сен. На кладзішчы была, наплакалася. Узмёны Міёр. За кладзішчам поле было некалі, а цяпер бур'ян расцець. Тумінічы Арш. КЛАДЗЬ ж. Перакладзіна на страсе. На кладзь ключы вешаем. Жакі Паст. КЛАДНЯ гл. КЛАД КЛАДОВА ж. Кладоўка, памяшканне для захоўвання гаспадарчых рэчаў. У кладове цёмна. Коравічы Чаш. КЛАДУШКА ж., заал. Курыца-нясушка. Кладушка на гняздо ў хлеў пабегла. Янкавічы Рас. КЛАПОТА ж. Клопат. Клубніка ў нас – гэта нявесткіна клапота. Гарэлікі Лёзн.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 305 ▶