Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2012). Частка 1

 ◀  / 305  ▶ 
АБЁЧКА ж. 1. Вобад рэшата, сіта i інш. Здзелаў абёчку для cima. Абыдраў старую ліпіну i здзелаў абечку ў рэшата. Сакольнікі Віц. 2. Круг з лубу для намотвання пражы. Було, на абечкаматалі ніткі. Боркавічы В.-Дзв. АБЁЯгл. АБЁІ АБЖАЛІЦЬ зак. Абскардзіць. Прыгавор трэба абжаліць. Акунёва Міёр. Усё-ткі абжалілі рашэнне суда. Мікалаёва Міёр. АБЖАРГАЦЬ1 зак. Падрапаць (руку, твар i пад.). Пайшла ў лес, дык у кустах абжаргала ўсе рукі. Альхоўцы Шарк. Параўн. абшкумаціць. а б ж а р г Ац ь 2, а б ж ы р г а ц ь, а ж а р г а ц ь, а ж ы р г а ц ь зак. Асядлаць, сесці верхам на штон. Паглядзі, наш малы абжаргаў барана i паехаў. Стралкі В.-Дзв. A ён абжаргаў мяне i не пускаіць. Таўкіні Шарк. Малец абжаргаў парог i выкаціўся з хаты. Пашкі Шарк. Помню, малы абжыргаіць голень i бегаіць за курамі. Сахнавічы Глыб. Унук ажаргаў дзеда, як каня. Лужкі Глыб. Ажыргаўуслон i сядзіць, як на кані едзіць. Сакольнікі Віц. АБЖОГА ж. Апёк. A абжога i сёння ныіць. Бачэйкава Беш. АБЖЫГЧЬІ зак. Апячы крапівой. I трэба ж было яму так абжыгчы рукі. Казлоўшчына Паст. Параўн. абкастрыцъ, абстраківіць, абстрыкацъ. АБЖЫНКІ толькі мн., абрад. Дажынкі. Абжынкі даўней весела гулялі. Слабада Докш., Сушчова Віц. АБЖЫРГАЦЬ гл. АБЖАРГАЦЬ2 АБЖЬІРНЫ прым. Тлусты, укормлены. У суседкі такі абжырны кабан. Казлоўшчына Паст. АБІДЖЫВАЦЬ незак. Крыўдзіць. Яго ніхто не збіраўся абгджываць, i нечага пустое прыдумляцъ. Стаі Леп. АБ1МЫ толькі мн. Абдымкі. Ідзі да бабулі ў абімы. Лялеўшчына Г ap. АБІРАКА аг.9 асудж. Злодзей. Да яе ўчора нейкі абірака залез, дык капусту ўсю вынес. Арханава Міёр. Абірака абабраў у нас ні одну хату. Мікалаёва Міёр. АБІРАНКА ж., адз., кулін. Бульба, звараная ў лупінах. Сягоння я сваім абіранкі наварыла. Урбаны Брасл. Мы любім абіранку, яе можна парэзаць i патушыць. Германавічы Шарк. Параўн. абваранікі. АБІРЬІЧЫЦЬ зак., экспр. Астрыгчы. Мой кум быў масцер абірычыць валасы. Нурава В.-Дзв. Я свайго малого абірычыла, толькі чубчык аставіла. Лужкі Шарк. АБІЦІК, АДБІЦІК м. Гліняны збанок з адбітым горлам. Я там. табе малако ў абіціку паставіла. Латыголічы Чаш. Кіслае малако стаіць у адбіціку. Баева Дубр
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
4 👁
 ◀  / 305  ▶