Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2012). Частка 1

 ◀  / 305  ▶ 
АБДУВАНЧЫК, АДУ В АН, АДУВАНЕЦ м., бат. Дзьмухавец; Аднымі абдуванчыкамі зарасло поле. Шантары Докш. Адуван цвіціць, а потымляціць абы-куды. Гарэлькі Дубр. У голад мы елі адуваны. Абольцы Тал. Там, ля лесу, у сё поле ў адуванцах. Адуванец полезны. Шэпелева Глыб. Адуванамі ўсё поле зарасло, німа наго касіць. Дзёрнавічы В.-Дзв. ў АБДУЦЬ зак., безас. Уздуць, раздзьмуць. Карову сёння абдуло. Бачэйкава Беш. АБЁД м., АБЁДДЗЕ н. Полудзень, сярэдзіна дня. Ужэ абёд, трэба кароў ісці даіць. Стайкі Віц. Абёддзе на дварэ, а ён ляжыць. Барсукі Дубр. АБЁДАШШ прым. 1. Абедзенны, прызначаны для абеду. Абедашні перапынак вельмі малы. A абедашні суп ужэ з 'елі? Мікалаева Міёр. 2. Паўдзённы, які мае адносіны да паўдня. Там у жбанку малако абедашняе стаіць. Паліцы Беш. Мы папілі абедашняга малака. Ляды Дубр. АБЁДДЗЕ гл. АБЁД АБ'ЁДДЗЕ, АБ'ЁДДЗЯ н з б. Рэшткі сена. Сена не acmaлася зусім, одно аб'еддзе. Мікалаёва Міёр. Вот ні знаю, куды аб'ёддзе дзяваць. Турчына Міёр. Сабяры аб'еддзе i занясіў пуню. Сураўні Шум. А б 'еддзе ад каровы коню атнашу. Снегі Міёр. Пойду аб'еддзя вынесу. Сцяпанавічы Гар. АБ'ЁДЗІНЫ толькі мн. Аб'едкі. Псісля снедання столькі аб'ёдзінаў асталося. Шантары Докш. АБЁДКАВАЦЬ незак. Абедаць. Ці пара ўжо абёдкаваць? Камайск Докш. Пойдзем ужо з поля абёдкаваць. Новая Веска Докш. Паглядзі на сонца, паўдзён ужо, абёдкаваць пара. Беразіно Докш. АБЁДН1К м. Гаршчок (невялікі). Крупнік у абёдніку закіс. Слабада Віц. Абёднік з вячэрай паставілі. Янкі Докш., Высачаны Лёзн. АБЁІ, АБЁЯ, АБЮДЗВІ ліч. Абедзве. Жылі з намі абёі цёткі маі. Парыхі Лёзн. Абёя ні разу ўмесці ні булі ў нас. Барсукі Дубр. У яго раненым абёя нагі. Гомель Пол. Абюдзві сястры грабуць сена. Урбаны Брасл. АБЁРУЧ прысл. 1. Абедзвюма рукамі (абхапіць, узяць штон.). Ухваціў абёруч маю руку. Камень Леп. 2. Папераменна, то ў адной, то ў другой руцэ (несді што-н.). Марынка абёруч несла гэтую торбу. Арханава Міёр. 3. Разам. Той зімой восем чалавек жылі абёруч з наміў нашай хаці. Нурава В.-Дзв. АБ'ЁХАДЬ зак. Асунуцда, змарнець. А б'ёхала Галя пасля пахарон. Сасноўцы Шарк
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абеддзе, абеддзя, абедкі, абёддзя, абёдзінаў, абёдзіны, абёхадь, бёхала
12 👁
 ◀  / 305  ▶