Старонка 217
◀ / 305 ▶
ЗЮЗЬКА аг., экспр. Моцна п'яны чалавек. Апяць як зюзька напіўся, ледзь валачэцца. Зубава Арш. З'ЯД м., асудж. Крыкун, сварлівы чалавек. Такі з'яд – не давядзі бог. Сабалі Чаш. Параўн. зяпло. ЗЯЛЕЗКА ж. Чыгунка. Дзед мой усё жыццё на зялезцы адрабіў, чаго толькі не бачыў. Воўкаўшчына Міёр. ЗЯЛЁЗНІЦА ж. Жалезная шчотка. Набівалі цвікі – так рабілі зялезніцу, а потым часалі лён. Магуны Паст. ЗЯЛЕННІК м. Бярозавы венік. Зяленнікі ў лесе ламалі. Гарадок. ЗЯЛЕНЬЧЫК м., бат. Гарбуз. Зяленьчык на гародзе ажно лопнуў – спелы такі. Чарневічы Глыб. ЗЯЛЁНКА ж., толькі адз., зб. Сілас, сакавіты корм для жывёлы. Яго трактар сёння возіць зялёнку. Ульянавічы Сен. ЗЯЛО н., толькі адз., зб. Мякіна, адкіды з саломы, сена; пустазелле. Трэба зграбсці зяло ў адну кучу. Верацёнкі Рас. ЗЯМЕЦ м., пчал. Пчаляр. Ці знаеш навасць? Мой зяць зямцом цяперака ў калхозе. Іванькі Міёр. ЗЯПЛО аг., груб. Крыкун, сварлівы чалавек. Во зяпло дурное! У адным канцы крычыць – у другім чуваць. Губіца Шум. Параўн. з'яд. ЗЯРНІНА ж., адзінк. Зярнятка. Як па сёлетнім годзе, дык кожная зярніна будзе дарагая. Жыгалы Беш. ЗЯРОШКІ мн. Зерне. Дзве вароны ўсе курыныя зярошкі расклявалі. Марчанкі Сен. Толькі жменя зярошак засталася. Янкавічы Рас. ЗЯЎКАЦЬ незак., экспр. Брахаць (пра сабаку). Чаго ты ўсё зяўкаеш, нідзе ж нікога няма. Ушачы. ЗЯЎЛАСТЫ прым., экспр. Крыклівы. Суседка наша – от ужо зяўластая баба. Гарадзец Шарк. I ІГОЛКА ж. Спіца для вязання. Дзесьці згубіла свае іголкі, вязаць німа чым. Арляны Сен. ІГРАЧ м. Скрыпач. Іграч ён быў яшчэ той – усе заслухоўваліся. Галубава В.-Дзв. ІЖАВІКА ж., толькі адз. Ягады ажыны. Іжавіка на ўкус добрая. Доўжа Віц. ІЖЭЎНІК м., бат. Ажыннік. Паглядзі, можа, той сабака і зараз сядзіць каля іжэўніка. Слабада Шум.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 305 ▶