ЗМЫСЛЫ прым. Разумны. Такая змыслая была дзеўка. Буцавічы Паст.
ЗМЭНЧЫЦЬ зак. Замучыць. Як замуж вышла, віду на ей не стала, мужык змэнчыў зусім. Дрыгучы Міёр.
ЗНАДАБЕНЬ ж., толькі адз., зб. Патрэбныя рэчы. Дома ўсё знадабень. Мікалаёва Міёр.
ЗНАДОБЕН прым. Патрэбны. Некалі ўсё роўна я табе знадобен буду. Горкі Леп.
ЗНАК, ЗНАЧНІК м., с.-г. Прылада для правядзення радоў на градах. Падай той знак, што ля хаты стаіць. Шабаны Паст. Трэба бацьку сказаць, хай зробіць новы значнік. Дрысвяты Брасл.
ЗНАТА незак. Знаць, ведаць. Каб зната раней, дык не паехаў бы ў грыбы. Гарбачэва Рас. Каб гэта зната, дык можна ж было б раней прыйсці. Янкі Докш.
ЗНАХАРЫХА ж. Знахарка. Тут можа памагчы толькі знахарыха. Міхалі Міёр.
ЗНАЧНІК гл. ЗНАК
ЗНАШТА прысл. Вельмі, дужа, надта. Знашта ж хочацца цукерак. Ніўнікі Міёр.
ЗНЕСЦІСЯ зак. Здружыцца, сысціся на аснове якіх-н. агульных інтарэсаў. Зняслася з гэтай п'яніцай і сама піць начала. Дзёрнавічы В.-Дзв.
ЗНЕЦЕЛЬКУ прысл. Знянацку, раптам, нечакана. Я не люблю, калі госці прыязджаюць знецельку. Пунішча Віц.
ЗНІЗКА ж. Верхняя вопратка, куртка. Кінуў знізку ў сенцах і пайшоў у хату. Зорка Шарк.
ЗНІМО н. Нешта вельмі цяжкае. Камень той тоўсты, як знімо. А ён узяў і падняў. Сабалі Чаш.
ЗНОДАЦЬ зак. 1. Сапсаваць, пашкодзіць, зрабіць непрыгодным для ўжывання. Усе журавіны знодалі, не столькі назбіралі, колькі патапталі. Валкі Паст. 2. Сапсаваць, змяніць на горшае, пагоршыць. Ты мне ўвесь настрой знодаў. Вярэнькі Паст.
ЗНУД м., неадабр. Пануры чалавек. Што з табой сёння? Як знуд сядзіш! Расоны.
ЗНЯБОЖАНЫ прым. Стомлены, знясілены. Ты такая знябожаная, што аж страх глядзець. Верамееўшчына Дубр.
ЗНЯБОЖЫЦЦА зак. Памерці. Мой дзядуля тры гады таму знябожыўся. Пачаевічы Чаш. Параўн. зняньчыцца.
ЗНЯНЬЧЫЦЦА зак. Памерці. Я, мусіць, за дзедам гледзячы сама скарэй зняньчуся. Новы Пагост Міёр. Параўн. знябожыцца.
ЗНЯЦЁЎКУ прысл. Знянацку. А тут зняцёўку бацька заходзіць. Іванск Чаш.
76 👁