ЗІГАВІЦА ж. Бліскавіца. Усю ноч зіхацела зігавіца. Туркова Міёр.
ЗІГРАШКА ж. Жанчына з вялікімі выпуклымі вачыма. Ну, гэта дзеўка і зіграшка! Мельніца Шарк.
ЗІМНЯК м. Дарога, па якой ездзяць толькі зімой. Тут недалёка, калі па зімняку ехаць. Камень Леп.
ЗІПАТКІ прым. Бліскучы, яркі. Як я люблю гэну зіпаткую хустачку. Мікіціха Шум.
ЗІХАЦЬ незак. Цяжка дыхаць. Пагляджу, а ён ледзь зіхае. Латышы Глыб.
ЗЛАД м. Лад, згода. Цяжка з дурным злад знайсці. Стаі Леп.
ЗЛАЖЫЦЬ незак. Кастрыраваць. Парсюка злажылі ўчора. Канашы Гар. Параўн. злягчыць.
ЗЛЕЎКІ толькі мн. Вяршкі. Січас злеўкі зніму і будзеш малако піць. Барсукі В.-Дзв.
ЗЛІВАШ м., толькі адз. Малако, з якога злілі вяршкі. Ты бяры тое малако, а гэта – зліваш. Рускі Шум.
ЗЛОМЫШ м. Зламанае ветрам дрэва. Столькі зломышаў пасля ночы ў садзе. Гушчына Лёзн.
ЗЛОЎ м. Улоў. Злоў сёння добры. Велеўшчына Леп.
ЗЛЫДНЯ аг., асудж. Дрэнны чалавек, злы. Злыдня ты, а не дзяўчына. Шыркі Сен.
ЗЛЮБНІЦА ж. Каханка. Васіль ужо новую злюбніцу прывёў. Новы Двор В.-Дзв.
ЗЛЯГЧЫЦЬ зак. Кастрыраваць. Трэба заўтра кабана злягчыць. Котава Віц. Параўн. злажыць.
ЗМАЗА аг., асудж. Кепскі, брыдкі чалавек; пляткар. Ну і змаза: пайшла языком часаць. Слабодка Гар.
ЗМАЛЫХ прысл. Змалку, з маленства. Мая дачка змалых любіла малако. Перамонт Лёзн.
ЗМАЦАВАЦЦА зак. Страціць сілу, абяссілець. Змацавалася я, пакуль грады палолі, паляжу пайду. Колпіна Сен.
ЗМЕШЫВА н., толькі адз. Ежа для свіней. Дадай у змешыва малачка – парсючкі смачней есці будуць. Шухаўцы Дубр.
ЗМІКІЦІЦЦА зак., экспр. Страціць розум, здурнець. Дзеўка ж яе саўсем змікіцілася. Яроненкі Гар.
ЗМОВІНЫ толькі мн., абрад. Заручыны. На змовінах адразу ўсё і вырашылі. Шыркі Сен. Параўн. звядзенне.
ЗМОЎКА ж. Пасядзелкі вечарам у вёсцы. Паклікала кума ўсіх жанчын зноў на змоўку. Вялікая Пярэспа Сен.
79 👁