Старонка 210
◀ / 305 ▶
ЗБАЙТЫШЫЦЬ зак. Змарнаваць. Толькі час дарэмна збайтышылі. Боркавічы В.-Дзв. ЗБЕДНІЦЦА зак. Засумаваць. Што ты так збедніўся, дамоў захацеў? Макаравічы Докш. ЗБІВАЦЬ незак. Зграбаць (сена). Надыходзіць дождж, і трэба хутчэй збіваць сена ў валкі. Дрысвяты Брасл. ◊ ЗБІРАНІКІ ЗБІРАЦЬ незак. Падманваць, гаварыць абы-што. Скажы ты толкам, а то ўсё збіранікі збіраеш. Іванск Чашн. ЗБІРУЛІН м. Паплавок. Як збірулін пачне пад ваду ўхадзіць, тады цягні. Бачэйкава Беш. ЗБІЦЬ зак. Скасіць. Збі ты траву каля плоту, ад людзей стыдна. Янкі Докш. ЗБЛОЦІЦЬ зак. Сапсаваць, стаптаць. Каровы ўсю бульбу зблоцілі, патапталі ўсе соткі. Надазер'е Глыб. ЗБОЙКА ж. Маслабойка. А дзе ж мая збойка, што на той нядзелі табе, суседка, давала? Расоны. Збойку трэба вадой заліць, каб вымыць. Выдрэя Віц. ЗБРАДЛІВЫ прым. Памаўзлівы, шкадлівы. Козлік цётчын такі збрадлівы. Задуброўе Віц. Ну такая ж кошка збрадлівая, усё хавай ад яе! Янкі Докш. ЗБРОДНІК м. Распуснік. Гэтым зброднікам і ў гарод нічога не стоіць злазіць, і яблыньку абтрасці. Забалацце Арш. ЗБРЫДЗЕНЬ м. Злодзей. Сусед нейкі збрыдзень папаўся. Кулінава Уш. ЗБРЫЗНУЦЬ зак. Скіснуць (пра малако). Малако ўжо збрызла. Філіпава Глыб. Малако німа як есці – збрызла. Янкі Докш. ЗБУЗАВАЦЬ зак. Сапсаваць (пра ежу). Мяса збузавалі, хто цяпер посля іх будзіць есці, нада сабаку аддаваць. Янкі Докш. Не з'ела, а ўсё збузавала. Валосавічы Леп. ЗБУХТАВАЦЬ зак. Пагнуць. Так разагнаўся на веласіпедзе, што ўрэзаўся ў бярозу і збухтаваў калясо. Пліса Глыб. ЗБЭНЧЫЦЬ зак. Збыць, прадаць. Збэнчылі мы каня даўно ўжо. Галубава В.-Дзв. ЗВАДЗІЦЦА незак. Страчваць здольнасць рабіць што-н., працаваць. Я ўжо са ўсяго зваджуся, не магу даглядаць скот. Выхадцы Лёзн. ЗВАДЗІЦЬ незак. Падманваць, хлусіць. Адзін раз мне ўжо звадзілі, цяпер разумнейшая буду. Шыці Шарк. Ты ж гэта ўсё зводзіш. Сасноўка Глыб. ЗВАДУН м., асудж.. Хлуслівы чалавек, падманшчык. За такія словы так і хацелася назваць яго звадуном. Красніца Чаш.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
86 👁
◀ / 305 ▶