ЗБАЙТЫШЫЦЬ зак. Змарнавадь. Толькі час дарэмна збайтышылі. Боркавічы В.-Дзв. ЗБЕДШЦЦА зак. Засумаваць. Што ты так збедніўся, дамоў захацеў? Макаравічы Докш. ЗБШАЦЬ незак. Зграбаць (сена). Надыходзіць доэюдж, i трэба хутчэй збіваць сенаў валкі. Дрысвяты Брасл. 0 ЗБІРАНЖІ ЗБІРАЦЬ незак. Падманваць, гаварыць абьь што. Скажы ты толкам, а то ўсё збіранікі збіраеш. Іванск Чашн. ЗБІРУЛ ІН м. Паплавок. Якзбірулін пачне пад ваду ўхадзіць, тады цягні. Бачэйкава Беш. ЗБІЦЬ зак. Скасіць. Збі ты траву каля плоту, ад людзей стыдна. Янкі Докш. ЗБЛОЦЩЬ зак. Сапсаваць, стаптаць. Каровы ўсю булъбу золоцілі, патапталіўсе соткі. Надазер'е Глыб. ЗБОИКА ж. Маслабойка. А дзе ж мая збойка, што на той нядзелі табе, суседка, давала? Расоны. Збойку трэба вадой заліць, каб вымыцъ. Выдрэя Віц. ЗБРАДЛІВЫ прым. Памаўзлівы, шкадлівы. Козлік цётчын такі зорадлівы. Задуброўе Віц. Ну такая ж кошка зорадлівая, усё хавай ад яе! Янкі Докш. ЗБРОДНЖ м. Распуснік. Гэтым зороднікам іў город нічога не стоіць злазіць, i яблыньку абтрасці. Забалацце Арш. ЗБРЬІДЗЕНЬ м. Злодзей. Сусед нейкі зорыдзень папаўся. Кулінава Уш. ЗБРЬІЗНУЦЬ зак. Скіснуць (пра малако). Малако ўжо зорызла. Філіпава Глыб. Малако німа як есці - зорызла. Янкі Докш. ЗБУЗАВАЦЬ зак. Сапсаваць (пра ежу). Мяса збузавалі, хто цяпер посля іх будзіць есці, нада сабаку аддаваць. Янкі Докш. Не з 'ела, a ўсё збузавала. Валосавічы Леп. ЗБУХТАВАЦЬ зак. Пагнуць. Так разагнаўся на веласіпедзе, штоўрэзаўсяў бярозу i збухтаваў калясо. Пліса Глыб. ЗБЭНЧЬІЦЬ зак. Збыць, прадаць. Збэнчылі мы каня даўно ўжо. ГалубаваВ.-Дзв. ЗВАДЗЩЦА незак. Страчваць здольнасць рабіць што-н., працаваць. Я ўжо ca ўсяго зваджуся, не магу даглядаць скот. Выхадцы Лёзн. ЗВАДЗЩЬ незак. Падманваць, хлусіць. Адзін раз мне ўжо звадзілі, цяпер разумнейшая буду. Шыці Шарк. Ты ж гэта ўсё зводзіш. СасноўкаГлыб. ЗВАДУН M.t асудж.. Хлуслівы чалавек, падманшчык. За такія словы так i хацелася назваць яго звадуном. Красніца Чаш
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зблоцілі, збрадлівая, зброднікам, збрыдзень, збрызла, надазере
23 👁