ЗАХРЫСТАЯ ж. Пакой у царкве ці касцёле, дзе пераапранаюцца святары падчас службы. У новым касцёле захрыстая куды большая, чым у старым. Бароўка Леп. ЗАЦВІЧ зак, Зацвісці. Нада было сцяреч, i ў палуначі папараць-кветка должна зацвіч. Азяркі Гар, ЗАЦЕМКІ мн. Прыцемкі. Ужо i зацемкі надышлі, a кароў нешта німа з поля. Пестуніца Віц. ЗАЦЁПАЦЦА зак. Стаміцца. Зацёпаўся, чуць дамоў прывалокся. Кушняроўка Чаш. Параўн. заматузіцца, заталызгацца, затаптацца, зато'пацца, затупацца, заходацца, зацюхацца. ЗАЩРКА ж., кулін. Бульба з малаком. На абед зацірку будзем есці. Зубава Арш. ЗАЦЮХАЦЦА зак. Стаміцца. Так зацюхаўся, што спаў як убіты. Кушняроўка Чаш. Параўн. заматузіцца, заталызгацца, затаптацца, затопацца, затупацца, заходацца, зацёпацца. ЗАЧУХА аг., неадабр. Чалавек, які не мае сваёй думкі, запалоханы, запужаны. А во, ён зачухам усё жыццё быў, так i памёр. Ахрэмаўцы Брасл. ЗАЧЭП м. Замок. Калі пойдзіш, закрой дзверы на зачэп. Выхадцы Лёзн. ЗАШАГЦЦА зак. Затрымацца. Мне ісці трэба ўжо, а я зашаілася. Кісялёва Тал. ЗАШАЩЦЬ зак. Схаваць. Цукерчыну зашаціла, дык во з чаем n 'ю. Пусташы Пол. ЗАШКВАРА ж. Падсмажанае мяса або сала, якое дадаецца ў нейкую страву. Ты ў суп грыбны зашквару пакладзі, смачней будзе. Стар Арш. Параўн. зажарка. ЗАШУПЖАЦЦА зак. Ухутацца, цёпла адзецца. Зашушкайся, каб холодна не было. Куты Докш. ЗАШЧЭПКА ж. Прышчэпленае пладовае дрэва. Зашчэпкі дадуць налета плады. Шарагі Міёр. ЗАШЭПТ м. Замова. Баба мая шмат зашэптаў ведае, мо i табе дапаможа. Косціна Дубр. ЗБАДЗЯЦЬ зак. 1. Забрудзіць, запэцкаць. Новыя штаны, а ён раз надзеў - i ўжо збадзяў іх. Янкі Докш. Параўн. заганзаць, закёўзаць, запэлхаць. 2. перан. Зняважыць. Так збадзяў яе на людзях усякімі словамі. Балаі Паст. ЗБАЁДАВАЦЬ, ЗБАЁДАЦЬ зак. Згубіць. Збаёдавалі маю шапку, што насіць цяпер? Дрыгучы Міёр, Дзе збаёдавалі ножык, што ў грыбы хадзіла? Янкі Докш. Андрэй недзе збаёдаў свой дзённік. Паставы. Была ж мухобойка свая, алі дзеці збаёдалі. Вараны Докш. Дзесьці хустку збаёдала, такая прыгожая была! Косціна Дубр
Дадатковыя словы
затбпацца, затўпацца, захбдацца
6 👁