Старонка 203
◀ / 305 ▶
ЗАЛОЖНІК м. Палічка для посуду. Заложнік памый, пасуду пастаў. Вішанька Чаш. ЗАЛУПЛЯ аг., абразл. Непрыгожы чалавек. Бегаіць к ей нейкі залупля. Ляхаўка Дубр. ЗАЛЯНЫ прым. Забруджаны попелам. Тазік заляны пад ганкам кінулі. Ляхаўка Дубр. ЗАЛЯЦЕЦЦА зак. Зайсці ненадоўга. Заляцелася да цябе за соллю. Бандарцы Міёр. Заляціся ў хату, глянь, што там робіцца. Янкі Докш. ЗАМАНАЦЬ зак. Надакучыць. Адчапіся, заманаў ужо. Замхава Глыб. ЗАМАТУЗІЦЦА зак. Стаміцца. Заматузілася на полі папрацаваўшы. Смалоўка Сен. Параўн. заталызацца, затаптацца, затопацца, затупацца, заходацца, зацёпацца, зацюхацца. ЗАМАШНЫ прым. Тоўсты, мажны. Баба такая замашная, круглая, я не сразу цётку ўзнаў. Лужкі Шарк. ЗАМАЯЧЫЦЬ м. Лінуць знянацку (пра дождж). Толькі ў поле выйшлі, ды дождж як замаячыць: ні накрыцца, ні схувацца – вымаклі да ніткі. Дроздава Тал. ЗАМЕЖНІК м. Іншаземец. Зараз у горадзе шмат замежнікаў. Міёры. ЗАМЕТ м. Агароджа з бярвення. Замет рабіўся надоўга. Камень Леп. ЗАМЕТНІК м. Венік. Вазьмі заметнік у кладоўцы і падмяці хату. Пліса Глыб. ЗАМІЖ прыназ. Замест. Рублёў заміж трох чатыры давай. Альшаны Уш. ЗАМКА ж. Стрэмка. Дровы секла і замку сабе пад ногаць загнала. Зарачыцк Докш. Можа замку з пальца выміш, ты відзіш лепі. Янкі Докш. ЗАМЛЕЦЬ зак. Моцна захацець. Ці ты не знеш, чаго ён так у горад замлеў? Ляхаўка Дубр. ЗАМОРЫШ м. Нявыседжанае яйка. А сколькі ў гняздзе заморышаў было. Старое Лядна Леп. ЗАМОСЦЕ н. Склеп. Спусціся ў замосце і дастань гарлачык смятаны. Косціна Дубр. ЗАМУЖКІ прысл. Замуж. Рана табе яшчэ замужкі, маладая, пасядзі троху. Асавец Беш. ЗАМУЖНІЦА ж. Замужняя жанчына. І малодшая мая ўжо замужніцай стала. Заазер'е Пол. ЗАМУСОЛЕНЫ дзеепрым. Брудны, вымазаны. Ты ж глядзі, увесь замусолены. Ну, ідзі мыйся. Сухавежа Міёр.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
91 👁
◀ / 305 ▶