Старонка 202
◀ / 305 ▶
ЗАКРЫЛІНА ж. Дошка, падбітая з краю даху. Арнаменты для закрылін муж сам прыдумваў. Рошчына Сен. ЗАКРЫПАЦЦА зак. Заблытацца. Закрыпацца там было вельмі лёгка. Езярышча Гар. Ніткі так закрыпаліся, вязаць няма як. Янкі Докш. ЗАКРЭНТ м. Паварот. На закрэнце перавярнуўся воз. Пятруці Паст. ЗАКСЦІЦІЦЬ зак. Абараніць. Заксціцілі мяне тады суседзі, дык немцы не знайшлі. Машканы Сен. ЗАКУТНІК м., неадабр. Нелюдзімы чалавек. Так і пражыў усю жызнь закутнікам. Пліса Глыб. ЗАКУЦІЦА ж. Глуш, захалусце. Мы ў закуціцы жылі, дык немцы сюды дужа не прыхадзілі. Гомель Пол. Параўн. западзь. ЗАЛАТУХА ж., бат. Фіялка. Залатуха – прыгожая кветка. Іскозы Дубр. Як прыгожа цвіце залатуха! Лук'янава Сен. ЗАЛАЧАЦЬ незак., безас. Світаць, днець. Ужо пачало залачаць. Багушэўск Сен. Вярнулася з вечарынкі, калі ўжо залачала. Песачанка Сен. ЗАЛВІЦА ж. Залоўка. Залвіцу тожа нада пазваць, каб не абіжалася. Лісна В.-Дзв. ЗАЛЕЗНІК м. Чыгун. У залезніку варылі есці. Харкаўка Арш. ЗАЛЕЗЬ ж. Падпечак. Малыя мы часта хаваліся ў залезь ад бабулі, бо баяліся, як што ўтворым. Мілашкі Брасл. ЗАЛЕПКІ мн. Няспелыя ягады, садавіна. Яшчэ рана, на яблынах залепкі адны. Агрэст няспелы яшчэ. Нашто залепкі есці? Горы Рас. ЗАЛЕТАВАЦЬ зак. Застацца некранутым на працягу лета. Луг каля ручча залетаваў сёліта. Астроўшчына Пол. ЗАЛІВАНКА ж., кулін. Падліва. Гатоўлю заліванку і патом на кашу яе. Бігосава В.-Дз. ЗАЛІВАЦЦА незак. Прыгожа гаварыць, вызначацца красамоўствам. Гаворыць яна – аж заліваецца, толькі слухай. Порплішча Докш. ЗАЛІВЕНЬ м. Моцны дождж, лівень. Залівень ліў цэлы дзень, па вуліцы ліліся рэчкі. Гарэлькі Дубр. Пасля такой духаты будзе залівень. Жаркі Беш. Паглядзі, які залівень лье. Смаляны Арш. ЗАЛІНА ж., толькі адз. Золь, слата. Заліна на дварэ. Акцябрскі Чаш. ЗАЛОБАК м. Патыліца. За гэткія дзяла можна і па залобку палучыць. Ула Беш. Параўн. запатылак. перан. Франтон. А я сённі залобак пабяліў. Падрэзы Чаш.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 305 ▶