Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2012). Частка 1

 ◀  / 305  ▶ 
ЗАКІБАЕК м. Вузкі праход паміж двума будынкамі. Мяне вялі чэраз нейкі закібаек. Лісуны Арш. ЗАКІБАЙ, памянш. ЗАКІБАЙЧЫК м.. Падсобнае памяшканне для гаспадарчых патрэб. Што толькі ў мяне ў закібаі не ляжыць! Гаршчэўшчына Тал. Дровы ляжалі ў закібайчыку. Бачэйкава Беш. ЗАКІДУШКА ж. Рыбалоўная прылада з цяжкім грузілам на канцы лескі. Я сёння на закідушку буду лавіць, так лучшэ. Межава Арш. Бацька заўсёды закідушку бярэ, без яе нічога не зловіш. Мішкавічы Шум. ЗАКІНДЗЮРКА ж., абразл. Неахайная дзяўчына. Такая закіндзюрка, глядзець няма на што. Абухава В.-Дзв. Што ты ходзіш, як закіндзюрка? Боркавічы В.-Дзв. ЗАЮІАМОЗДЗІЦЬ зак. Засмеціць. Цяпер усё абы-як. Увесь лес закламоздзілі. Курмялёўка Леп. 0 ЗАКЛАСІДІСЦЕРЫКУ зак., экспр. Устроіць скандал. Ну пасля гэтага я ім устрою, закладу ісцерыку. Галбея Паст. ЗАКЛОКАЦЬ зак. Заквахтаць (пра курэй). Kypa ўжо заклокаць хоча. Цяцеркі Брасл. ЗАКМЕЦГЦЬ зак. Прыкмеціць. Я щбе яшчэ закмеціла, як ты да бабы прыяжджаў. Іванск Чаш. ЗАКОБАЦЬ зак. Закінуць. Закобала ў рыззі маю хустку, што шукаю i не знайду. Камень Леп. Параўн. затаркнуць. ЗАКОП м. Сховішча для бульбы, гародніны; капец, Сёлета многа картошкі, прыйшлося яе ў закоп закапываць. Малькава Лёзн. Сёлета ў закоп паклалі не толькі бульбу, але i буракі, i моркву. Скарынкі Гар. У закоп нада лажыць сухую бульбу. Слабада Віц. Трэба бульбу скласці ў закоп. Ходцы Віц. ЗАКОТ м. Bip, глыбокае месца на возеры. Толькі глядзі ў закот не плыві. Курмялёўка Леп. У халоднае надвор}e вуды трэба закідвацьу закот. Хралы Глыб. 3 АКР АСЫ мн. Прысмакі, ласункі. У дзецтве я любіла закрасы есці. Ясевічы Глыб. ЗАКРОШЦЬ зак. Замацаваць, прыбіць. Дошкі тыя трэба закропіць. Цяцеркі Брасл. ЗАКРУТКА ж. Запор для дзвярэй. На закрутку зачыняй дзверы. Дразды Беш. ЗАКРУЩСТЫ прым. Кучаравы. Авечка ты закруцістая. Ноўка Віц. ЗАКРУЧОШК м., часцей ЗАКРУЧОШКІ мн., кулін. Блін з начынам, Смачныя былі закручонікі. Увоніна Шум. На вячэру былі ў нас закручонікі. Сталенівічы Паст. Параўн. завіванік, загібанегі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
2 👁
 ◀  / 305  ▶