Старонка 200
◀ / 305 ▶
ЗАЗІМАК м. Замаразкі са снегам пасля адлігі. Зазімкі будуць яшчэ. Новы Пагост Міёр. Будзіць на цябе зазімак, надзелася, як вясной. Янкі Докш. ЗАЗНЁНКА аг. Зазнайка; фанабэрысты, ганарысты чалавек. У маладосці я зазнёнкай не была. Чарневічы Глыб. ЗАЗНОБА ж. Дакучлівы чалавек. Зноў прыйшла гэтая зазноба. Кругліца Чаш. ЗАЗОВЫ толькі мн., абрад. Заручыны. У суботу зазовы будуць. Абольцы Тал. ЗАЗУБЕНЬ м. Рыбалоўны кручок. Зазубень добры, вялікі. Камень Леп., Жукава Гар. ЗАЙЗДРАВАЦЬ незак. Зайздросціць. Ніколі ў жыцці нельга нікому зайздраваць. Міёры. ЗАЙЧЫК м., бат. Грыб з цёмна-карычневай шляпкай і жоўтым нізам. Хутка зайчыкі пойдуць, збіраць будзем. Чарневічы Глыб. ЗАКАЖАНЕЦЬ зак. Перастаць расці, змарнець. Парасёнак малы такі, закажанеў. Ясева Міёр. Агуркі закажанелі ад холаду, не растуць нешта. Янкі Докш. ЗАКАІЦЦА зак. Зарачыся. Закаілася я з ей у грыбы хадзіць. Паляціць па лесе – не дазвацца. Янкі Докш. ЗАКАЛА аг. Помслівы чалавек. Ён такі закала, што раз не па яго выйшла, дык век помніць будзіць. Падаляны Паст. ЗАКАЛЕЦ м., кулін. Непрапечаны хлеб. Можа, не падышоўшы цеста было, можа, духу ў печы не хватала, хто яго ведаіць, чаму такі закалец зрабіўся. Лукашова Паст. ЗАКАЛЕЦЬ, ЗАКАЛЯНЕЦЬ зак. Замерзнуць. Учора так закалела на марозе, што горла дзярэ. Засценкі Віц. Калі цяплей не адзенешся, закалянееш проста. Галубава В.-Дзв. ЗАКАЛІТАК м. Засек; месца, дзе захоўваюць збожжа, гародніну. Закалітак сёння напалавіну засыпалі – год не ўдаўся. Выгада Сен. Параўн. засенне. ЗАКАЛЯНЕЦЬ гл. ЗАКАЛЕЦЬ ЗАКАНУРАК м. Закутак. Паскідвалі ўсё ў заканурак, нічога не знайсці. Бугаі Сен. ЗАКАСІЦЦА зак. Захварэць. Унук у мяне закасіўся на ангіну. Чарневічы Глыб. ЗАКАШАЛЯЦЦА зак. Заблудзіцца. Тая карова верна ў лясу закашалялась. Глоданкі Лёзн. ЗАКАЮТАК м. Зацішная мясціна. Нічога быў закаютак каля Межава, часта скот выганялі. Забалацце Арш. ЗАКЕЎЗАЦЬ зак. Забрудзіць, запэцкаць. Сматры, каб не закеўзаў сваю рубаху. Вялікае Сяло Сен. Параўн. заганзаць, запэлхаць, збадзяць у 1 знач.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 305 ▶