Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2012). Частка 1

 ◀  / 305  ▶ 
ЗАГРОШАЬС м. Катух, адсек для захавання гародніны. Дзед, бывала,, насьіпіць булъбы з загрошку, а падняць не можа. Ахрэмаўцы Брасл. ЗАПРЭБЛЯ ж. Граблі. Загрэбля стаіць там жа за стогам. Чашнікі. ЗАДАТЛГОЫ прым. Удалы. Купілі кабанінка, i задатлівы такі, жоркі, расце хутка. Труды Пол. ЗАДЗЕЦЬ зак. Уцягнуць нітку ў іголку. Задзёнь нітку, я дрэнна бачу. Порплішча Докш. 0 ЗАДНЯМУ ПАРАСЖЦ ЦЬЩКА ПАД ХВАСТОМ экспрэс. Пра таго, хто спазняецца i каму нічога не дастаецца. Што зробіш, позна прыйшоў - задняму парасяці цыцка пад хвастом. Велеўшчына Леп. ЗАДОБРЫЦЬ зак. Прыправіць. Суп нада заддорыць салам, смашней будзе. Выхадцы Лёзн. Параўн. завалджыць, засмачыць. ЗАДРЫБЁЦЬ зак. Памерці. У гэтым годзе дванасце чалавек задрыбёла ў нас, адзін за адным. Буцавічы Паст. Параўн. загавёць. ЗАДЫХ м., адз., мед. Астма. Я i задых магу вылечыць. Ноўка Віц. ЗАЁРЗАНЫ дзеепрым. Паношаны, зношаны. Oŭ} ты ў такой заёрзанай кофце ходзіш. Станулі Глыб. ЗАЖАРКА ж кулін. Падсмажанае мяса або сала, якое дадаецца ў страву. A ўжо ж ёсць зажарка, скора есці будзем. Выхадцы Лёзн. Параўн. зашквара. ЗАЖАТАК, ЗАЖНЯК, ЗАЖЬШ, ЗАЖЬШАК м., абрад. Першы зжаты сноп. Зажатак - пачатак жніву. Пірагі Дубр. Зажатак давалі зжаць здаровай жанчыне - работніцы, каб у остальных не балелі рукі. Малькава Лёзн. Вялікая чэсць зрабіць зажняк. Храпакі Віц. Зажын ставяць каля абраза, каб ураджай добры быў. Павулле Уш. Як стаўлялі першы зажынак, так пачыналі піяць. Горкі Леп., Гразіна Арш., Гваздова, Надазер'е Глыб., Слабада Леп. ЗАЖМЕНЕЦЬ зак. Пашкодзіць, натрудзіць. Усе рукі зажменіла - у хаце не змагу нічога здзелаць. Ског Сен. ЗАЖНЯК гл. ЗАЖАТАК ЗАЖУЛІЦЬ зак. Прысвоіць нешта чужое. A сусед быў зажуліў маю касу. Германавічы Шарк. ЗАЖЬІВОЦЦЮ прысл. Пры жыцці. Зажывоццю хату трэба будаваць. Забор'e Глыб. ЗАЖЫЛІСТЫ прым. Скупы. Мой першы мужык дужаўжо зажьілісты быў. Мікіціха Шум. ЗАЖЬШ, ЗАЖЬШАК гл. ЗАЖАТАК
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

заборe, заддбрыць, зажўліў, надазере
7 👁
 ◀  / 305  ▶