Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2012). Частка 1

 ◀  / 305  ▶ 
ЖЫРГАЦЬ незак. Пераступаць, пераскокваць. Толькі праз мяне ня жыргай. Белішкі Паст. Дзеці жыргаюць проз лужу. Вярэнькі Паст, ЖЫРІКІ толькі мн. Клопаты, турботы. Нейкія жырікі ў табе завяліся, не даюць спакою. Дварэц Чашн. ЖЫРЩЦА незак. Жыраваць. Рыба жыріцца ідзець на мель. Валынцы В.-Дзв. ЖЫРЛІВЫ прым. Пражэрлівы. Быў у мяне кабанчык, такі жырлівы, што нічым укарміць не могла. Петрунова Глыб. ЖЬІСЬ гл. ЖЬІЗНЯ ЖЬІТКІ толькі мн. Пойла для кароў. Баба налівала жыткі, а корова лезла над руку. Багданова Брасл. ЖБІТНІК ли у часцей мн. Грыб, які расце ў час каласавання жыта. Жытнікі растуць у канцэ іюня - начале аўгуста. Ског Сен. ЖЬІТШЧАК м.у ласк. Дзіця, якое нарадзілася ў час жніва. Сёлетаў нас аж сем жьітнічкаў. Езярышча Гар. ЖБІТНЯНКА ж. Жытняя салома. Жытнянку даюць корове, перамегиваючы з сенам. Асінаўка Сен. ЖЫТОЎШК ли, зб. Жыта. Бацька гаварыў: паміраць сабірайся, а жытоўнік садзі. Замошша Брасл. ЖЬІЎЁЛА гл. ЖЬТВІНА ЖЫЎЖЫК ли, экспр. Жэўжык, гарэза. Гэты малы жыўжык кого хочаш заганяіць. Слабодка Леп. ЖЬІЎНАСЦЬ ж., толькі адз., зб. Жывыя істоты, часта дробныя. Ты знаеш, сколькі ў нашым лесе жыўнасці водзіцца?! Толькі бяры ружжо i страляй! Дольдзева Сен. ЖЬІХАР м., іран. Жыхар, насельнік (звычайна пра старога, кволага чалавека). Гэткі з яго жьЬсар! Слабада Докш. ЖЭБРЫ, памянш.-ласк. ЖЭБАРКІ, ЖЭБРУПЖІ мп. 1. Рэбры, дугападобныя вузкія косці. Зваліўся ды жэбры сабе паламаў. Трашчанішкі Паст.Дужа смашна жэбаркі падкапціць. Кузняцова Віц. Сёння на снеданне жэбрушак патушыла. Паташня Міёр. 2. Часткі каркаса якога-н. прадмета. Жэбры - рэбры ў кошыку. Андроны Паст. ЖЭВІНА ж., бат. Ажына. Жэвіна - гэта moe, што маліна, толькі чорная. Бігосава В.-Дзв. ЖЭГІШ толькі мн. Азярод. Сена склалі ў жэгілі. Мікалаёва Міёр. Параўн. жагіны, жэгіны. ЖЭГШЫ толькі мн. Жэрдкі ў ёўні. на якія ставілі снапы. Паглядзі анучы - недзе на жэгінах. Грыбоўшчына Шарк. Параўн. жагіны, жэгілі. ЖЭЗЛ м. Шост, якім ганялі плыты (лавы). / гэтыя лавы ганялі па раке жэзламі. Шаркоўка Леп
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
7 👁
 ◀  / 305  ▶