ЖЫВУШЧЫ прым. Жывучы. Усякгя гадзюкг жывушчыя. Пушкі Лёзн. ЖЫГАЛА н. Джала. Укусіла пчала, дык чуцъ жыгала выцягнуў. Мікалаёва Міёр. Параўн. жадла. ЖЬІГАЛАЎКА ж., экспр. Непаседа, вяртлявая, рухавая (пра дзяўчынку). Не ўнучка, a жыгалаўка нейкая, туды - нік, сюды - нік. Лужкі Глыб. ЖЫГАНКА, ЖЫГАЎКА, ЖЫГУЧКА гл. ЖГУЧКА ЖЬІГАЦЬ пезак. Бегаць, мітусіцца (звычайна пра дзяцей). Што ты жыгаеш, не сядзіцца табе? Палата Пол. ЖЫД1 м., неадабр. Скупы чалавек. Не, той жыд табе ні грома не дасць. Папшулі Міёр. Параўн. жадзюга, жлоб, жмойда. ЖЫД2 м., часцей мн. ЖЫДЫ. Грузд. Грыбоў у лесе многа, а жыдоў - хоць касой касг. Ураджайная Глыб. Дужа жыдоў дзед насабіраўшы. Шаркаўшчына. ЖЫДЗЁЛЬ м., ЖЫДЗЁНКА ж кулін. Юшка ў супе; булен. Падліць табе жыдзяля ў міску? Чарнаручча Лёзн. Пайдзі пахлябай жыдзёнкі. Бігосава В.-Дзв. ЖЬІЖА ж., толькі адз. Агульная назва агню ў печы. Дровы ў печцы былі такія сухія, што жыжа паднялася да коміна. Тумінічы Арш. Ніяк не маглі развесці жыжы, што ні рабілі. Бораўна Леп. ЖЬІЖАЛЬ м. Маланка. Во жыжаль сёння ноччу лупіў! Светка-светка было. Спігальшчына Міёр. ЖЬІЗНЯ, ЖЫСЬ ж. Жыццё. Жызня мая была трудная. Ураджайная Глыб. Жызня ў яго была нядоўгай. Обаль Шум. У сю жысь щж карабіла. Зубаба Арш., Іванск Чаш. ЖБІЛАЧ м., заал. Верабей. Калі жылач б 'ецца ў вакно жджы бяды. Гута Паст. ЖЫЛЯПУХА ж., часцей ЖЫЛЯПУХІ мн. Непаспелыя ягады. Жыляпух у гародзі поўна. МазалаваВіц. ЖЫЛЯЦЦА незак. Натужвацца, пнуцца з усіх сіл, робячы што-н. Вы ж учацвярых цягайце, удзвюх не жыляйцеся. Сценка Докш. ЖЬІМАНКІ толькі м н ЖЫМАННЕ толькі адз. Жамерыны ад ягад. Жыманкі мы свінням выкідаем. Загарадна Лёзн. Жыманне выкінуць нада. Зубакі Віц. ЖЬІНЕЦ м. Джынсы. Светка купіла такі красівы жынец. Доўжа Віц. ЖЫРАЛО, ЖЭРАЛО я. Адтуліна, лаз у пограбе. Жырало было плоха закрыта, i картошка трохі падмёрзла. Лісуны Арш. У маім пограбе вялікае жэрало. Абольцы Тал
3 👁