ДАЛДОН м., неадабр. Балбатун, пустаслоў. Памаўчы ты, бацька, як той долдон слабодскі, не змаўкае. Замачак Чаш.
ДАЛУКАХ прысл. На зямлі, на падлозе. Чаго ў цябе дзіця сядзіць далуках. Шодзікі Шум. Параўн. далавах, ддлка ў 2 знач.
ДАМАВАЦЬ незак. Знаходзіцца, сядзець дома. Ён даўно не ходзіць на работу, дамуе. КосараваГлыб.
ДАМАВІКІ мн. Дамашнія туфлі. Дамавікі ў мяне цёгтыя, мяккія. Казімірова Пол.
ДАМАНТАЧЫЦЬ зак.9 экспр. Растраціць, растранжырыць. Пуньку ўжо прадаў - i кароўку скора дамантачыцъ. Забалацде Арш.
ДАМАЎЁ н., зб. Дамавіны. V дамаўё ўжо нас трэба складаць. Лонск Шарк.
ДАМОУКА ж. Хата, дом, прытулак; гаспадарка. Не было ў майго дзеда сваёй дамоўкі, усё парабкаваў. Зубава Арш.
ДАПАДЛГВЫ прым. Пранырлівы, усюдыісны. Дападлівы ж твой чалавек - свайго нічога не ўпусціць. Казлоўшчына Паст. Параўн. дахожы.
ДАПАШКІ толькі мн., с.-г., абрад. Свята заканчэння веснавой сяўбы. Як адсейваліся, то празнавалі дапашкі Жакі Тал.
ДАПЭЎШЦЦА зак. Дагаварыцца, дамовіцца. Ён точна дапэўніўся з ім кабанчыка калоць. Язвіна Шум.
ДАРАДА ж. Парада. Вось табе мая дарада: не хадзі з гэтым хлопцам. Цяпіна Чаш.
ДАРАЖБА ж. Жаль, шкадаванне. Якая ж табе даражба, калі ты мяне на цэлы дзень у лес гоніш. Азёры Дубр.
ДАРАЗУМЕЦЬ зак. Зразумець. Ты во паслухай, трудна даразумёць, чаго ён хочыць. Жабыкі Дубр. Параўн. дащць.
ДАРЖНІК м. Гаспадарчы двор. На даржніку ў мяне i куры, i свінні Курава В.-Дзв. Параўн. дзяльнік, дзянніку 1 знач.
ДАРОБАК м. Прылада з лубу ў форме высокага рэшата, на я кую звівалі ніткі. На даробак наматавалі пральныя ніткі. Тупічына Шарк.
ДАРОБІЦЬ зак. Дарабіць; завяршыць работу над чым-н. Сёння трэба ўсё дардбіць, a заўтра будзем свабодныя. Двухполле Гар.
ДАСАДКІ толькімн., с.-г., абрад. Свята заканчэння пасадкі бульбы. Пасадзілі бульбу - значыць, будуць дасадкі. Замошша Брасл. На дасадкі звалі ўсіх, хто памагаў садзіць бульбу. Запруддзе Шарк.
ДАСАДНЫ прым. Надакучлівы, назойлівы. Такі досадны чалавек, лезе сляпіцаю ў вочы. Баяршчына Шарк. Параўн. даядлы
Дадатковыя словы
дамўе
97 👁