Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2012). Частка 1

 ◀  / 305  ▶ 
ГУРТ м. Вогнішча. Гурт пастухі разлажылі i пякуць бульбу. Станіславова Дубр. Параўн. груд2 у 2 знач. ГУРУНЦУВАЦЦА, ГРУНЦУВАЦЦА незак. Хвалявацца. Не трэба гурунцувацца - усё успеем к вечару зрабіць. Папшычы Глыб. Hi гурунцуйся, шчас мы ўсё паправім, зробім, як было. Гэта ні біда. Сахнавічы Глыб. Hi нада грунцувацца, усё будзіць харашо. Абольцы Тал. ГУСЁНАК, ГУСЯНЁНАК м., памянш. Гусяня. Гусёнак вывіўся толька адзін. Лялеўшчына Гар. Адзін гусёнок адстаў ад усіх. Як запішчыць! Бунцікі Шум. Гэты гусёнак, што з гусем, вун там, смешны. Гарбачы Беш, 3 вывадка прапаў гусёнак. Слабодка Брасл., Селішча Гар., Кішы Глыб., Жабыкі Дубр., Палёнаўка Лёзн., Полымя, Обаль Сен., Антаполле Чаш., Бярэзніца Шум. Самы маленькі гусянёнак захмурыўся, прыйшлося яго даглядаць асобна. Свяча Беш. Гусянёнак шкоды не наробіць. Бараны Глыб. Чужая кошка з 'ела нашага гусянёнка. Леснікі, Цясты, Каханавічы В.-Дзв., Пірагі Дубр., Багатырская Пол., Кубелеўшчына Шарк., Мішкавічы Шум. ГУСШШК, ГУСЯТШК м., зб., бат. Лебяда. Гусгннік колькі ні вырывай, а яго ўсюль шмат. Боркавічы В.-Дзв. Як моцна бульбоўнік гусятнікам парос. Буда Дубр. Гусятнік паланіў усю зямлю. Слабада Шум. ГУ СКА1 ж., кулін. Яечня. Утрам у нас будзіць гуска на сняданне. Сардыкі В.-Дзв. ГУСКА2 ж., бат. Гарлачык, вадзяная лілія. Гускі дужа пригожа глядзяцца на вадзе. Ляды Дубр. ГУСТЫШ гл. ГУСЦЕШ1 ГУСЦЕЛ, ГУСЦЕЛЬ гл. ГУСЦЕШ1 ГУСЦЕШ1, ГУСЦЕШ, ГУСТЬЁП, ГУСЦЕЛ, ГУСЦЕЛЬ м„ толькі адз., кулін. Гушча, густы асадак стравы. Унук з супу гусцеш павыцягіваіць, а жыжку дзеду астаўляіць. Задзетуні Віц. Гусцеш з супа свінням выліць нада. Вядзерава Беш. А гусцеш хто будзе есці? Забор'е Рас., Асташэва Лёзн., Вялікі Азярэцк Сен. Збярэш, бывала, гусціш з варэння i так дасмаку ясі. Велеўшчына Леп. Жыжку схлябаў, толькі густыш застаўся. Завер'е Брасл. Мае густыш болей любяцъ. Урбаны Брасл. У супе адзін густыш. Мікалаёва Міёр. Не люблю я густышу. Гарбацэвічы Арш. Я больш люблю гусцел. Полымя Сен. Ізноў табе дастаўся гусцел. Лагі Арш. Ну, баба, i гусцелъ зварыла! Бачэйкава Беш. Унучачка мая вадзічку выцадзіла, а гусцелъ ня хочыцъ есці. Кошчава Беш. ГУСЦЕШ2, ГУСЦЯР м. Гушчар, зараснік. Знайшлг дзяцей там, дзе гусцеш, сярод малінніку. Бугаі Сен. За чарнікай, дзеткг, ідзіце ў самый гусцярI Абухава В.-Дзв. У гусцяры ваўкі выюцъ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

заборе, завере
2 👁
 ◀  / 305  ▶