Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2012). Частка 1

 ◀  / 305  ▶ 
ГУЛЬКА1 ж. Жаночая прычоска; сабраныя на патыліцы ў выглядзе абаранка валасы. Цяперака абразаюцца, а я гульку скручу i мне нравіцца. Белая Ліпа Сен. ГУЛЬКА2 ж. Пакрывала. 3 утра на кравацъ кідаю гульку i падушкі наверх. Азёркі Г ар. ГУЛЬТАЙНЫ прым. Лянівы. Ён гультайны такі, адразу бачна. Мікіціха Шум. ГУЛЬТАЙНЯ аг., асудж. Гультай (-ка). Гэтая гультайня нічога, акрамя танцау, ня ведаець. Замошша Тал. Параўн. гулёма, гулёна, гулёха ў 1 знач. ГУЛЯЖАВЫ прым. Гуляшчы; які вядзе раслуснае жыццё. Муж у мяче быў гуляжавы. Чарневічы Глыб. ГУМАРНА безас.-прэдык. слова. Шумна. Унукі прыехалі гумарна ў хаце было. Мількі Брасл. У хаце вельмг гумарна было. Голубаўшчына Брасл. ГУМОВІКІ, ГУМОУЦЫ мн. Гумавыя боты. Добрыя гумовікі я сабе сёння на базары справіў. Бачэйкава Беш. У дзярэўні гумовікі - сама што абуванне. Снегі Міёр. Калi дождж ідзець, гумовікі надзеў i добра. Шантары Докш., Езярышча, Казяны Брасл., Доўгае, Папшычы Глыб., Сачыўкі Міёр. Абуй гумоўцы, а то мокра. Буды Шарк. ГУНДОС м., груб. Гугнявы чалавек. Ну, ён i гундос! Сахоненкі Шум. Твой кавалер - гундос! Буды Шарк. Параўн. гомзала. ГУНДОСЩЬ незак. Гугнявіць. Ну, i гундосіць гэты гундос! Буды Шарк. Параўн. галезіць, галуіць, гомзаць1. ГУНІ мн. Абутак, зроблены з дрэва; лапці. Дзед мой добрыя гунірэзаў, хоць ідзі танцаваць у іх. Загор'е Глыб. ГУНКІ толькі мн. Карункі. Упрыгожвалі гункамі шарфы, платки Анэліна Тал. Параўн. гафт. ГУНУРОВЫ гл. ГАНУРОВЫ ГУРАЛА аг., зневаж. Агідны чалавек. Адчапіся ад мяне, гурала! Наваселле Уш. ГУРБАН м. Гурба, сумёт. Гэткія гурбаны былi снегу! Еўлахі Тал. ГУРОНЧКА ж. Высокая тэмпература; ліхаманка, гарачка. Уяго была гурончка, забрал! ў бальніцу даўрача. Пліса Глыб. ГУРОШШК м., зб. 1. Агурочнік. Гурошнік любата як сёлета цвіціць. Дразды Беш. У гародзе ўсё ёсь, гурошнік засох, але гуркоў шмат. Барздоўка Арш. У гэтым годзе на гурошніку шмат завязей. Гушчына, Макаранкі, Слабадзішча Лёзн., Дзяйкі Віц. 2. Сдябло i лісце гароху. Ці вырвал! вы гурошнік? Арэхаўск Арш
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

загоре
18 👁
 ◀  / 305  ▶