Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2012). Частка 1

 ◀  / 305  ▶ 
ГРАНІЦЬ, ГРАНЯЦЬ незак. Разганяць барозны. Граніць поле трэба абавязкова, каб вада не стаяла, калі лета дажджлівае. Лугавыя Віц. Мы ўчора гранялі бульбу. Галбея Паст. ГРАНКА1 ж. 1. Баразна. Вясной бульбу ў гранкі пасадзілг. Баршчоўка Віц. Бульба ў гранках, як паненка, сёлітняга году. Надазер'е Глыб., Камоскі Беш., Губіна Леп., Белая Ліпа Сен., Слабада Шум. Параўн. градка, градус, грэбень. 2. Града ў агародзе. Гародніну садзяцъ у гранкі, толькі бульбу полем. Таўкіні Шарк. Гранкі будзем ставіць на тым куску. Слабодка Леп. Во граначку морквы пасадзілі, граначку цыбулі, часнаку. Іванск Чаш., Урбаны Брасл., Доўжа Віц., Чарневічы Глыб., Завуцце Міёр., Матырына Уш., Ёды, Папкі Шарк. 3. Бугарок глебы каля расліны пасля акучвання. Не зарывай гранкі. Пышнагоры Леп. ГРАНКА2 ж. Гронка. Колькі гранак рабіны мы ўжо абабралі? Новая Веска Докш. Параўн. гразда, граздо. ГРАНШТЭЙН гл. ГРЫНШТЭЙН ГРАНЯЦЬ гл. ГРАНІЦЬ ГРАФКА ж. Шпілька. Бабуля заўсёды насіла на спадніцы графку. Абаляны Брасл. Прынясі мне графку, падкалоць нада. Лапяны Брасл., Патаншя, Драгуны Міёр. Параўн. гачык1. ГРАЦКОВЫ прым. Грэцкі. Мне пляменніца прывёзшы грацковых круп з Рыгі. Ясева Міёр. ГРАЦОЎКА, ГРЬЩОУКА ж., с.-г. Матыка. Дай мне грацоўку, naŭdy на агарод. Цілеўцы Міёр. Зямелька ў нас мяккая, i грацоўка не нада - ірві рукамі траўку ды i ўсё тут. Навасельцы Шарк. Вазьмі грыцоўку, нада ж пагрыцаваць троху. Драгуны Міёр. Параўн. грабка. ГРОХАНКА ж. Дарога з выбоінамі, ямамі. Як уз 'ехалі на гроханку, yce пазлазілі з калёсаў - так калаціла. Празарокі Глыб. ГРОХАЦЬ незак. Страляць. Тры ночы грохалі ў тым баку. Ляхаўка Дубр. ГРУБА ж. Трубка. У грубе вытапілі, цяпер цёпла.. Галубава В.-Дзв. ГРУБАЯ прым. Цяжарная. Раней магла дачка надзець такое плацце, а ўжо грубая стала. Сасноўцы Шарк. ГРУБЫ прым. Тоўсты ў аб'ёме. Грубае дрэва сякерай не ссячэш. Косарава Глыб. ГРУГАЧ м., заал. Крумкач. Як паналяцела гругачоў, усе не зналі, што рабіць. Казімірова Пол. ГРУГАЧКА ж., заал. Варона. Выгаліцца дзеўка, як гругачка, i бегаецъ па двары. Выдрэя Лёзн. ГРУД 1 м. Вельмі цвёрдая глеба. Груд вельмі цяжка капацъ. Несцераўшчына Докш
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абёме, надазере
6 👁
 ◀  / 305  ▶