ГРАБЕЛЬ, ГРАВШЬ м.} толькі адз. Гравій. У нашу вёску вазілі гравель, збіраюцца класці новую дарогу. Несцераўшчына Докш. Гравелю ў нас колькі хочыш. Гарбацэвічы Арш. На дарогу граешь вазілі ў прошлым годзе, так i застауся ліжаць. Баева Дубр., Тумінічы Арш. Курам за гравілям схадзіць ішчо надо. Старое Лядна Леп. ГРАДКА ж. Баразна бульбы. Абагнаў да вечара толькі пяць градак бульбы. Буды Шарк. Параўн. градус, гранка\ грэбень. ГРАДУС м. Баразна бульбы. Бабы на коленях грабуць градусы. Замошша Тал. Параўн. градка, гранка1, грэбень. ГРАДУШКА ж.у памянш. Града, рад дроў. Склалі чатыры градушкі дроў. Шацяні Сен. Поўны драўнік гэтых градушак у нас. Дразды Беш. ГРАДЫ толькі мн. Гарышча ў хляве, куды складваюць сена. Пасля зімы ў нас яшчо сена на градах много засталося. Вусава Глыб. Сена, якое прывязем, на грады ўскінем. Кавалі Глыб. ГР АЗ ДА ж. у ГР АЗ ДО н. Гронка. А на граздзе памідор столько было! Антонаўка Арш. Сорвала граздо чорнай рабіны ягада выспела, пачці ні вяжыць. Зароўе Леп. Параўн. гранка 2. ГРАЗНО н. Куст цыбулі, вывернуты з зямлі. Грозно цыбулі было зялёнае i сакавітае. Пірагі Дубр. Параўн. гняздо'2. ГРАК м.у трап., зневаж. Разумова абмежаваны, тупы чалавек; дурань. Гракам усю жысъ пражыў, ніводнай кнігі не прачытаў. Сабалі Чаш., Паліцы Беш. А ён як грак, нічогаў галаву яму няўбіць. Канева Сен. Параўн. глума, голда, грамазда ў 1 знач. ГРАКНУЦЬ зак. Кінуць, паваліць. Так гракнуў, што той ня мог падняцца. Крайцы Леп. ГРАМАЗДА аг., зневаж. 1. Разумова абмежаваны, тупы чалавек; дурань. Ну, ты i грамазда/ Балаі Паст. Параўн. глума, голда, грак. 2. Няўмека. Зразу відаць, што капу нейкая грамазда склада. Перавознікі Паст. ГРАМІРА аг., экспр. Чалавек моцнага целаскладу i вялікай фізічнай сілы; здаравяка. Граміра ўсю работу за адзін міг зробіць. Галубава В.-Дзв. Параўн. гаголь. ГРАМОВІК м., ГРАМОУКА ж. Чарка. Выпіў поўны грамовік водкі. Паташня Міёр. У нас на столе стаяцъ кружкі i грамоўкі. Шантары Докш. Параўн. гачык2. ГРАМОЖДЖЫЦЬ незак. Стукаць, грымець. Мой стары ў пуні нёчым граможджыць. Быцава Беш. ГРАМОЎКА гл. ГРАМОВІК ГРАЖЦА ж. Прасека. Перайсці граніцу ~ i брусніцы ўжо побач. Багданова Брасл
Дадатковыя словы
грамаздаі
4 👁