Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2012). Частка 1

 ◀  / 305  ▶ 
ГОЛЕНЬ гл. ГАЛЁНЬ ГОЛІК гл. ГАЛЕНЬ ГОЛЬ ж. Неўраджай. Нейкая голь апанавала наш сад ніводнага яблыка ўжо тры гады. Пачаевічы Чаш. ГОЛЬЦЫ толькі мн. Гольфы. Гольцы мы не насілі. Мыкава В.-Дзв. ГОМАЛКА ж., кулін. Засушаны сыр. Мы сушылі гомалкі i ўслед елі. Баева Дубр. ГОМАН м., с.-г. Статак кароў. Xутка гомон пойдзець з поля. Сушчова Віц. ГОМЗАЛА аг., абразл. Гугнявы чалавек. Дзе ты, гомзала, быў? Гарбацэвічы Арш. Параўн. гундос. ГОМЗАЦЬ1 незак. Гугнявіць. Што ты гомзаеш? Нічога не разабраць. Гарбацэвічы Арш. Параўн. галезіць, галуіць, гундосіць. ГОМЗАЦЬ2 незак. Поўзаць. Не гомзай на палу! Задуброўе Віц. ГОШК м., часцей ГОШКІ мн. 1. Гнілая бульбіна. После зічы многа гопікаў асталася. I Іаддуб'е Леп. Параўн. гацак 2. Мёрзлая бульбіна. Мы сабіралі па полю гопікі. Маці пякла з іх бліны. Лазы, Замошша Тал. Свіням будзем варыць гопікі. Новы Пагост Міёр. 3. Спечаная мёрзлая бульбіна. Мы паст войны гопікі толькі i елі. Коравічы Чаш. У вашу людзі з мёрзлой бульбы пяклі гопікі. Белаазёрны Леп. 4. Блін з тоўчанай бульбы. Бульбу ў ступе натаўчэш i гопікі робіш. Іванск Чаш. Мама пікла такія бліны чорныя - гопікі. Чарневічы Глыб. Смачныя гопікі пякламая бабуля. Сарочына Уш. ГОРАЙ1 безас.-прэдык. слова, выш. Горш. Майму дзядзьку былоўсё горай, а не лепш. Рудніца Глыб. ГОРАЙ2 прысл., выш. Мацней, болып. Я яшчэ горай замерзла. Мілашова Міёр. ГОРАЧ лс., толькі адз. Гарачыня. Такая горач стаіць на двары. Селішча Уш. ГОРБА ж. Куча чаго-н. Дзеці, скіньце дровы ў горбу. Езярышча Г ap. ГОРКАУКА ж., бат. Рэдзька. Горкаўка на смак гаркаватая. Вялікая Пярэспа Сен. Горкаўка добра дапамагаецъ при хваробе лёгкіх. Боркавічы В.-Дзв. ГОСТКА гл. ГАСЩНА ГРАБАВІДЛА гл. ГРАБЕЛЪНЖ ГРАБАВІЛА гл. ГРАБЕЛЪНЖ ГРАБАЛКІ гл. ГРАБЫ ГРАБАЛЖ гл. ГРАБЫ ГРАБАЎЁ гл. ГРАБЕЛЫЖ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

іаддубе
2 👁
 ◀  / 305  ▶