Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2012). Частка 1

 ◀  / 305  ▶ 
ГШЛА ж. Гліна. Не люблю я пасуду з гнілы. Булахі Глыб. Адна гніла на агародзі, нічога не расцецъ. Язна Міёр. ГНІЛУХА1, ГШЛКА ж., бат. Гнілушка; гнілая садавіна; гнілая ягада. Так хацелася мне клубнікі, а ў мяне было многа гнілух. Замошша Брасл. Пад яблыняй шмат гнілак ляжыць. Мілашкі Брасл. Трэба сад ад гнілак ачысціць. Гарбацэвічы Арш. ГШЛУХА2 ж. Топкае балота. Дзе moŭ цялёнак падзяваўся? Хоць бы не забрыў у гнілуху. Мікуліна Глыб. ГШЛУШКА1 ж. Трэска для дымления пчол. Прынясі гнілушак болей. Новае Сяло Тал. ГШЛУШКА2 ж. Перазімавалася ў зямлі бульба. Па вісне na полі сабіралі булъбу мёрзлую, гнілушкамі называли Вядзерава Беш, ГНЭНБІЦЬ незак. Крыўдзіць, зневажаць. LUmo ж ты мяне гнэнбіт? Дунілавічы Паст. ГНЯВЁР м., міф. Чарадзей, чараўнік. Я гнявёр, зараз як зачарую вас. Езярышча Г ар. ГНЯЗДО1 н. Бярлога, логава. Не хадзі ты ў лес. Там, кажуць, гняздо мядзведзя ёсць. Празарокі Глыб. ГНЯЗДО2 н., перан. Куст цыбулі. У гэтым годзе ў кожным гняздзе ў сярэднім мы налічылі па восем цыбулін. Вянужа Міёр. Параўн. грозно. ГНЯНУЦЬ незак. Ударыць, стукнуць. Курыца залезла ў гародчык, парыла грады. Дыкяяе добра гнянула. Лазы Тал. ГОГА м., заал. Певень. Ай, да гога у нас! Як пяець! Опса Брасл. Параўн. галагут, гылан. ГОГАН ли, заал. Акунь з ікрой. Мне адні гоганы папалісь. ЗайкаваГар. Параўн. гароъть1, гарбач. ГОИ м., толькі адз. Пабоі. Хто ж перанясець яго гой? Страдаець сям 'я. Ноўка Віц. ГОИКАЦЬ, ГЭЙКАЦЬ незак. Крычаць, гукаць. Мы ў лесе гойкалі-гойкалі, але цібе не было чувацъ. Губіца Шум. Гэйкацъ i рукамі махацъ усе могуцъ. Каўровая Дубр. Г ОЙКНУ ЦБ зак. Крыкнуць, пагукаць. Гойкні яшчэ раз, можа, адзавецца. Стралкі, Моханава В.-Дзв. ГОЙТАЦЦА незак. Гайдацца. Пад окном у нас ад ветру галіны рабіны гойтаюцца. Драбаўшчына Глыб. ГОЙСАЦЬ незак. Танцаваць. Моладзь зараз не так гойсаецъ, як мы раней. Бор Чаш. Параўн. гарцаваць. ГОЛДА аг., зневаж. Бесталковы, разумова абмежаваны чалавек. Тая кабета была такой голдай, што з ёй ні было пра што гаварыцъ. Савуткі Щарк. 3 гэтай голдай нічога рашыцъ нільзя. Дзёрнавічы В.-Дзв. Параўн. глума, грак, грамазда у 1 знач
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

гарбъть
9 👁
 ◀  / 305  ▶