Старонка 142
◀ / 305 ▶
ГАЛОДНІЦА ж. Костка без мяса. Выкінь галодніцу сабаку на двор. Баева Дубр. Параўн. галіна. ГАЛОДНЯ ж. Голад. У вайну такая галодня была, што нават сабак елі. Калінавая Міёр. Параўн. галаедзь. ГАЛОСТУПКАМ прысл. На босую нагу, басанож. Дзеці могуць бегаць у ботах галоступкам. Рыдамля Тал. ГАЛОСТУПКІ прым. Босы. Раней з вясны ўсе галоступкія бегалі. Кулінава Уш. ГАЛОЎКА ж. Падушка. Галаву – на галоўку і спаць – любае дзела. Ілава Шум. ГАЛУБ, ГАЛУБЕЦ м., заал. Голуб. Да нашага вакна прыляцеў галуб. Багатырская Пол. Галуб любіць варкаваць над нашай хатай. Ліпаўкі, Сценка Докш., Лукомль Чаш. Галубец на крыльцо прыляцеў. Іванаўка Гар. ГАЛУБ м., бат. Грыб радоўка шэрая. У гэту пару ў лесе і казлы, і галубы растуць. Слабодка Леп. ГАЛУБКІ мн., бат. Герань. Галубкі плоха пахнуць, аж галаву дурыць. Барсукі В.-Дзв. ГАЛУБНІК м., буд. Франтон. Галубнік разваліўся, нада новый дзелыць. Баева Дубр. ГАЛУБОНІ, ГАЛАБОНІ, ГАНАБОЛІ мн., бат. Буякі, дурніцы. Галубоні трэба збіраць асцярожна. Боркавічы В.-Дзв. Галубоні тыя растуць у нас на балоце разам з журавінамі. Велеўшчына Леп. Наш дзед ведаў, дзе растуць галабоні. Манголія Сен. Галабоні буйнейшыя за чарніцы. Павулле Уш., Лагі Арш., Новы Пагост Міёр. Ганаболямі можна атруціцца. Казімірова Пол. Варэнне з ганаболіў смачнае. Сяляўшчына, Жары, Грышына Рас. ГАЛУБЭЙ прым. Блакітны. Галубэй колер я люблю. Амбросавічы Шум. ГАЛУДАВАЦЬ незак. Галадаць. Есці не было чаго, вось і галудавалі. Войлавічы Шум. ГАЛУЗА аг. Гарэза. Брат мой такі ўжо галуза. Зайцава Арш. ГАЛУЗА ж. Лысіна. Сын мой прыйшоў з арміі хворы: галуза блішчыць, валасы ўсе выпалі. Шаркаўшчына. ГАЛУЗАВАЦЬ незак. Гарэзаваць, дурэць, балавацца. Дзеці, перастаньце галузаваць! Баева Дубр. Чаго ты так галузаеш? Што табе не сядзіцца? Выгада Сен. ГАЛУІЦЬ незак. Гугнявіць. Ты ж паглядзі! Як падрос, дык і перастаў галуіць. Грыгаравічы Леп. Параўн. галезіць, гомзаць, гундосіць.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 305 ▶