Раслінны свет: тэматычны слоўнік (2001). Л. П. Кунцэвіч, В. М. Курцова, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 658  ▶ 
вадкая смала з маладых хваёвых шышак' — Чэрв. (Шатэрнік). Сок 'вадкасць з жывых тканак раслін i пладоў': сок м. — пашыр. (TC, Мат. апыт.), цок м. — Стол. (TC), сядзёр м. — Пол., Барыс., Леп. (Станкевіч), сакавік м. 'сок бярозы, клёна, які ўжываецца як пітво' — Чэрв. p. (Станкевіч, Шатэрнік), клёк м. 'сок з ягад' — Гродз., Навагр., усхмаг. г. (ЛАБНГ), манна ж. 'застылы сок манніка i некаторых іншых раслін' — Маг. (ЭСБМ), гумілястыка ж. 'сок дрэва гумілястыка (каўчука)' — мясц. (Ластоўскі); бярозавы сок: бярдзавік м. — Навагр., Старадарож., Чэрв., Жлоб., Буда-Каш., Чач., зах.-бран. p., Смален. p. (Дабравольскі, Мат. Гродз., Растаргуеў, СПЗБ, Шатэрнік, Мат. апыт.), бёрка ж. — Віц. p. (Каспяровіч, Ластоўскі, ЭСБМ), бірка ж. — Пруж. (ЖС), квас м. — Маз. (ГЧ); кляновы сок: кляновік м. — Віц. p., Гл., Гом. (Каспяровіч, Мат. Гом., Станкевіч, ЭСБМ), кленаві'к м. — зах.-бран. p., Смален. p. (Дабравольскі, Растаргуеў), кляноўнік м. — Светлагор. (Мат. Гом.), кляновы сок — Брасл. (СПЗБ). Млечны сок 'вадкасць белага ці белаватага колеру ў сцёблах, лісці i каранях некаторых раслін': малако н. — усх.-маг. p., паўн.-зах. з., Пол. (Бялькевіч, НС, СПЗБ), дзягнб н. 'канаплянае малако' — паўн. p., віц.-маг. г. (ЛАБНГ), заліўка ж. 'канаплянае малако' — мясц. (Насовіч). Хларафіл 'рэчыва, што надае лісту зялёны колер': лістазёлень м. — мясц. (Станкевіч). 3.4. ЛЕКСІКА ЖЫЦЦЯДЗЕЙНАСЦІ РАСЛІН I ГРЫБОЎ АГУЛЬНЫЯ З 'ЯВЫ, ПРАЦЭСЫ, ПРЫКМЕТЫ, 3ВЯЗАНЫЯ 3 РОСТАМ РАСЛІН Расці У выніку жыццёвага працэсу станавіцца большым, даўжэйшым, вышэйшым
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

кленавік, клянбвы
2 👁
 ◀  / 658  ▶