Раслінны свет: тэматычны слоўнік (2001). Л. П. Кунцэвіч, В. М. Курцова, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 658  ▶ 
Часткі насення вата ж. 'каланасенны валакністы прыдатак у некаторых раслін' — мясц. (Ластоўскі), клёк м. 'жыццёвая сіла ў зерні, клейкавіна' — Чэрв. (Насовіч, Станкевіч), якар м. 'ядро збожжавага зерня' — Віц. p. (Каспяровіч, Станкевіч). РЭЧЫВЫ, ЯКІЯ ЗНАХОДЗЯЦЦА Ў ЖЫВЫХ ТКАНКАХ РАСЛІН ЦІ ВЫДЗЯЛЯЮЦЦА РАСЛІНАМІ Алей 'тлушч з раслінных зярнят': алей м. — пашыр. (Варлыга, Мат. апыт.), але'я ж. — Драг. (Мат. апыт.), алі'ва ж. — Гродз. p., Віц. p., Чэрв. p. (Мат. Гродз., Сцяшковіч, Насовіч, Каспяровіч, ЭСБМ), бальсам м. 'раслінны тлушч з прыемным пахам' — мясц. (Насовіч). Нектар 'цукрысты сок, які выдзяляецца нектарнікамі вышэйшых раслін (цукрысты сок з кветак) асэж'е н. — Бераст. (Сл. Гродз.), мана ж. — Лельч. (НЛ), мёд м. — Стол. (TC), салодзіна ж. — Жытк. (TC). Падзь 'салодкая клейкая вадкасць на лістах раслін': падзь ж. — Добр., Стол. (Мат. Гом., ТС), над м. — Стол. (ТС), мяднща ж. — Вілен. р. (3 нар. сл., СГТЗБ). Смала 'ліпкае пахучае вязкае рэчыва, якое выдзяляюць хваёвыя i некаторыя іншыя расліны': смала ж. — пашыр. (ЖС, Станкевіч, Мат. апыт.), смоль ж. 'тлеючае смалістае рэчыва' — мясц. (Насовіч), вар м. — мясц. (Насовіч), канфдра ж. 'смолка канфорнага дрэва' — мясц. (Ластоўскі); смала з вішнёвых i івавых дрэў: клей м. — Стол. (ТС), мед м. — Жытк. (ТС), смала ж. — Стол. (ТС), шпік м. — Жытк. (ТС); смала з хваёвых дрэў: смала ж. — Астр., Слон., Жытк., Жлоб., Буда-Каш., Чач. (Насовіч, Мат. Гродз., ТС, Мат. апыт.), жывща ж. — Ашм., Лаг., Чэрв., Клім., Дзятл., Слон., Жытк. (Бялькевіч, Варлыга, СПЗБ, Станкевіч, ТС, Шатэрнік, ЭСБМ, Мат. апыт.), жывая смала — Слон. (Мат. апыт.), смолка ж. 'мяккая
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

алея, аліва, асэже
8 👁
 ◀  / 658  ▶