Раслінны свет: тэматычны слоўнік (2001). Л. П. Кунцэвіч, В. М. Курцова, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 658  ▶ 
кп нала к дрэва, адломлены ветрам' — Лоеў. (Янкова), ашчаболъка м. — Чэрв. р. (Станкевіч, Шатэрнік), аскялёпак м., аськялёпак м. — Мсцісл. (Насовіч, Станкевіч), асъкёпак м. — мясц. (Станкевіч), ашкалёпак м. — Віц. р. (Каспяровіч, Станкевіч), аскрамётак м. — Смален. р. (Дабравольскі), аскротак м. — Віц. р., Мсцісл. (Каспяровіч, Станкевіч), паплёціна ж. 'тонкі прадаўгаваты кавалак дрэва' — Пух. (Мат. мін.-мал.), хлуст м., хлыст, м. 'тое, што i паплеціна' — Стол. (TC); смалісты кавалак дрэва: смаляк м. — Чэрв. p., Навагр. (Мат. Гродз., Шатэрнік), асмолак м. — Карэл. (Шаталава), асмылкі мн. — Лун. (Шаталава), асмолак м. 'смалістае палена' — Чэрв. p. (Станкевіч, Шатэрнік), асмол м. 'смалісты кавалак сасны' — Лельч. (ЖС). Асмол 'амярцвелая смалістая частка хвоі': асмол м. — Лун., Хойн. (Мат. Гом., Шаталава), смоль ж. 'смалістая сухая сярэдзіна дрэва' — Браг. (Шаталава). Краж 'унутраная амярцвелая частка ствала дрэва': краж м. 'патоўшчаныя i больш цвёрдыя слаі ў дрэве, якія ўтвараюцца з сонечнага боку ствала, асабліва на яго выгнутай частцы'— Стаўб. (ЖС), крэж м. — Лельч. (ЖС). Лета 'слаі драўніны, па якіх вызначаюць ўзрост дрэва; гадавое колца ў дрэве': лёта н. — Малар., Драг., Бяроз. (ДСБ, ЛП, Шаталава), лётавішча н. — Biu. р., Ельск. (ЭСБМ), палётак м. — Стол., Жытк. (ТС), абалонь ж. — Чэрв. р., Дзятл., Лун., Браг. (Сл. Гродз., Шаталава, Шатэрнік), балоначкі мн. — Браг. (Мат. Гом.), круг/ мн. — Слон. (Мат. апыт.), паскі мн. — Шчуч. (СПЗБ). Кара Паверхневая частка ствала i галін дрэва. кара ж. — агульн. (ГЧ, Ластоўскі, Мат. Гродз., СПЗБ, ТС, Мат. апыт.), карына ж. — Верхнядзв., Віл. (СПЗБ), карыца ж. — Лід., Віл., Лаг. (СПЗБ), карычка ж. памянш. — Іўеў. (СПЗБ), гара ж. — Лях. (СПЗБ), абалона ж. — Уздз. (Мат. мін.-мал.), скарупа ж. — мясц. (Насовіч); бярозавая
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абалбна, абалбнь, аскрбтак, асмбл, асмблак, бблъка, кругі, скарўпа
3 👁
 ◀  / 658  ▶